Генадзь Давыдзька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генадзь Давыдзька
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі
28 сьнежня 2010 — 6 лютага 2018
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Аляксандар Зімоўскі
Наступнік: Іван Эйсмант
Старшыня грамадзкай арганізацыі «Белая Русь»
студзень 2018 — 18 чэрвеня 2022
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Андрэй Кабякоў
Папярэднік: Аляксандар Радзькоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 29 верасьня 1955 (68 гадоў)
Сянно, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Сужэнец: Натальля Давыдзька
Адукацыя: Далёкаўсходні пэдагагічны інстытут мастацтваў, БДАМ
Узнагароды:
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны

Генадзь Браніслававіч Давыдзька (нарадзіўся 29 верасьня 1955 году) — палітык і прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, актор і тэлевядоўца; з 2018 па 2022 год старшыня грамадзкай арганізацыі «Белая Русь».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 29 верасьня 1955 году ў горадзе Сяньне Віцебскай вобласьці. Скончыў Далёкаўсходні пэдагагічны інстытут мастацтваў (актор драматычнага тэатру і кіно) і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (рэжысэр драмы).

Працоўную дзейнасьць пачаў у Арэнбурскім абласным драматычным тэатры імя Максіма Горкага. Служыў у шэрагах Узброеных сілаў. Працаваў акторам Магілёўскага абласнога тэатру драмы і камэдыі імя Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, акторам, рэжысэрам, генэральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Зьяўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацьвертага скліканьня, быў чальцом Сталай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе. Дэпутат Парлямэнцкага Сходу Саюза Беларусі і Расеі, старшыня Камісіі па інфармацыйнай палітыцы. Чалец грамадзка-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Старшыня савета фонду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва. Старшыня асацыяцыі грамадзкіх аб’яднаньняў «Беларуская канфэдэрацыя творчых саюзаў». Другі старшыня Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» пасьля Расьціслава Янкоўскага[1]. Зараз — намесьнік старшыні Сталай камісіі ПП НС Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўнік Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь з 28 сьнежня 2010 году[2] да 6 лютага 2018 году[3]. У студзені 2018 году абраны старшынём грамадзкай арганізацыі «Белая Русь»[4].

Зьяўляўся аўтарам праграмаў і вядучым на Беларускім тэлебачаньні. Напачатку 2016 году ў праграме «Клуб рэдактараў» на БТ-1 выступіў з шэрагам абвінавачваньняў недзяржаўнай прэсы, сьцьвярджаючы, што яна працуе на развал дзяржавы[5].

У складзе Палаты прадстаўнікоў Давыдзька займаўся распрацоўкай рэпрэсіўных законапраектаў аб грамадзянскай супольнасьці і палітычных партыях[6].

Генадзь Давыдзька пайшоў у адстаўку з пасады старшыні «Белай Русі» падчас IV зьезду гэтага аб’яднаньня, які адбыўся 18 чэрвеня 2022 г.[7]. Новым старшынём абраны рэктар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Алег Раманаў.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Назва Роля
1983 Справа для сапраўдных мужчынаў (рас. Дело для настоящих мужчин) Антон Фралоў
1985 Маці, я жывы (рас. Мама, я жив)
1998 Забіць відачынца (рас. Убить лицедея)
2000 У жніўні 44-га… (рас. В августе 44-го…)
2001 Павадыр (рас. Поводырь)
2003 Анастасія Слуцкая (рас. Анастасия Слуцкая) князь Сямён Алелькавіч
2011 ПираМММида[8] Віктар Ерын

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Яго зборнік вершаў, мініяцюраў і выразаў «Ловец снов», 2015 год, наклад 525 асобнікі, быў раскрытыкаваны ў недзяржаўнай прэсе[9].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[10], ляўрэат прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў.

Абвінавачаньні. Чорны сьпіс ЭЗ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2011 годзе ў сувязі з хваляй рэпрэсіяў супраць актывістаў апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе Генадзь Давыдзька і некалькі іншых уплывовых супрацоўнікаў і кіраўнікоў дзяржаўных СМІ Беларусі былі ўключаныя ў санкцыйныя сьпісы Эўрапейскага зьвязу. Ім быў забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў Эўрапейскага Зьвязу, а іхныя актывы на тэрыторыі ЭЗ падлягалі замарожваньню[11]. Забарона была зьнятая ў 2016 годзе.

Паводле Рады Эўрапейскага зьвязу(be)[12], Генадзь Давыдзька


« апісваючы сябе як "аўтарытарны дэмакрат", нёс адказнасьць за распаўсюд па тэлебачаньні дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці пасьля выбараў у сьнежні 2010 году. Дэмакратычная апазыцыя і грамадзянская супольнасьць сыстэматычна паказваюцца нэгатыўным і прыніжальным чынам, выкарыстоўваючы сфальсыфікаваную інфармацыю. »

21 чэрвеня 2021 г. Давыдзька быў паўторна ўнесены ў санкцыйны сьпіс Эўрапейскага Зьвязу. Паводле рашэньня ЭЗ, «як старшыня "Белай Русі", буйной пралукашэнкаўскай арганізацыі, Генадзь Давыдзька зьяўляецца адным з галоўных прапагандыстаў рэжыму. У падтрымку Лукашэнкі ён часта ўжываў запаленчую мову і заахвочваў гвалт дзяржаўнага апарату супраць мірных дэманстрантаў»[13]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[14], 7 ліпеня ў свой санкцыйны сьпіс Давыдзьку ўнесла Швайцарыя[15].

9 жніўня 2021 году таксама быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[16][17].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тацяна Дарашчонак. Генадзь Давыдзька стаў новым старшынёй Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» (удакладнена) // БелаПАН, 6 лістапада 2010 г. Праверана 28 сьнежня 2010 г.
  2. ^ Валер Каліноўскі. Лукашэнка памяняў несапраўднага банкіра на заслужанага артыста // Радыё «Свабода», 28 сьнежня 2010 г. Праверана 19 траўня 2013 г.
  3. ^ Уладзімір Мацвееў. (6 лютага 2018) Лукашэнка абнавіў кіраўніцтва цэнтральных СМІ. БелТА.
  4. ^ Праўладную «Белую Русь» узначаліў кіраўнік БТ Генадзь Давыдзька. Радыё Свабода (19 студзеня 2018).
  5. ^ Давыдзька: «Дзяржаве аб’яўлена інфармацыйная вайна», Наша Ніва, 14.02.2016
  6. ^ Пазбаўленьне грамадзянства «экстрэмістаў» і амністыя без палітвязьняў. Хто з дэпутатаў стаіць за адыёзнымі зьменамі заканадаўства — Радыё Свабода, 29 сьнежня 2022
  7. ^ Далёкае рэха пратэстаў. Што азначае адстаўка Генадзя Давыдзькі, Радыё Свабода, 20-06-2022
  8. ^ Сяргей Макарэвіч. Старшыня Белтэлерадыёкампаніі — у ролі расейскага міністра // Наша Ніва, 26 траўня 2011 г. Праверана 4 чэрвеня 2011 г.
  9. ^ «Человек — пи…ец природы»: выйшла кніга прозы і паэзіі старшыні БТРК Генадзя Давыдзькі, Наша Ніва, 21.01.2015
  10. ^ Старшынём Белтэлерадыёкампаніі назначаны Генадзь Давыдзька // Зьвязда : Газэта. — 29 сьнежня 2010. — № 255 (26862). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  11. ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС - Наша Ніва, 11.10.2011
  12. ^ Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus - Рашэньне Рады Эўрапейскага Зьвязу аб рэстрыктыўных мерах супраць Беларусі, 15 кастрычніка 2012 г. Цытата: Davydzka, Henadz Branislavavich | President of the State Radio-TV company. Describing himself as an authoritarian democrat, he was responsible for promoting state propaganda on TV, propaganda which supported and justified the repression of the democratic opposition and of civil society after the elections in December 2010. Democratic opposition and civil society are systematically highlighted in a negative and derogatory way using falsified information.
  13. ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 - Official Journal of the European Union, 21.06.2021
  14. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу(be) (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
  15. ^ Searching for subjects of sanctions
  16. ^ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  17. ^ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (рас.). zerkalo.io(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]