Сянно (возера)
Возера
Сянно
лац. Sianno
Сянно | |||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сянно, Сеньненскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Крывінкі. Знаходзіцца ў Сеньненскім раёне Віцебскай вобласьці. Плошча паверхні возера 3,15 км². Даўжыня 6,03 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Найбольшая глыбіня дасягае 31,5 м. Даўжыня берагавой лініі 18,9 км.
На паўднёвым беразе возера стаіць места Сянно.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў кірунку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Рэльеф дна няроўны, найбольш глыбокія месцы ў сярэдзіне возера і ідуць у кірунку з поўдня на поўнач. Схілы катлавіны вышынёй да 21 мэтраў. Берагі возера вышынёй да 0,6 мэтраў і месцамі зьліваюцца з схіламі катлавіны. Мелкаводная зона вузкае і пясковае, займае каля 28 % плошчы возера. На вялікіх глыбінях дно засланае глеем. Шырыня паласы надводнай расьліннасьці да 50 м.
У возера ўпадаюць каля 20 ручаёў, у тым ліку з Кулікоўскага возера. Злучаецца пратокай з Багданаўскім возерам на поўначы.
Флёра і фаўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, краснапёрка, карась, мянтуз; ёсьць вугор[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рачэўскі А. Сянно // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 66.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.