Перайсьці да зьместу

Дабрамысьлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дабрамысьлі
лац. Dabramyśli
Першыя згадкі: 1749
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лёзьненскі
Сельсавет: Дабрамысьлінскі
Насельніцтва: 1110 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2138
СААТА: 2230825021
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°55′51.4″ пн. ш. 30°40′16.1″ у. д. / 54.930944° пн. ш. 30.671139° у. д. / 54.930944; 30.671139Каардынаты: 54°55′51.4″ пн. ш. 30°40′16.1″ у. д. / 54.930944° пн. ш. 30.671139° у. д. / 54.930944; 30.671139
Дабрамысьлі на мапе Беларусі ±
Дабрамысьлі
Дабрамысьлі
Дабрамысьлі
Дабрамысьлі
Дабрамысьлі
Дабрамысьлі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дабрамы́сьлі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Чарніцы. Цэнтар сельсавету Лёзьненскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы захад ад мястэчка і чыгуначнай станцыі Лёзна, за 55 км ад Віцебску; на аўтамабільнай дарозе Лёзна — Арэхаўск.

Дабрамысьлі — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся мураваны касьцёл у стылі барока і драўляная Пятніцкай царква, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

Рынак і касьцёл па маскоўскай перабудове. Малюнак А. Кабішчар-Якерсон, 1925 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра мястэчка Дабрамысьлі датуецца 1749 годам. Паселішча ўвайходзіла ў склад Віцебскага павету Віцебскага ваяводзтва.

У 1754[a] годзе ў мястэчку збудавалі мураваны касьцёл[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пятніцкая царква. Малюнак А. Кабішчар-Якерсон, 1925 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дабрамысьлі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1850 годзе ў мястэчку збудавалі новую драўляную царкву Сьвятой Параскевы Пятніцы. Па здушэньні паўстаньняў расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

На мяжы XIX—XX стагодзьдзяў у мястэчку дзеялі 2 царквы і юдэйская малітоўная школа, працавала расейская народная вучэльня[3] (з 1875 году). На 1910 год — 215 двароў, дзеялі царква і юдэйскі малітоўны дом, працавалі народная вучэльня, 5 хлебных крамаў, млын.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дабрамысьлі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Дабрамысьлі вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну савецкія войскі ўзарвалі касьцёл, помнік архітэктуры XVIII ст.

На 1971 год у Дабрамысьлях было 146 двароў, на 1997 год — 466. У 2000-я гады паселішча атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XIX стагодзьдзе: 1860 год — 350 чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 459 чал. у мястэчку Дабрамысьлі і 68 чалавек у вёсцы Лагунах або Дабрамысьлі[5]; 20 жніўня 1919 году — 603 чал.[6]; 1971 год — 425 чал.; 1997 год — 1236 чал.[7]; 1999 год — 1242 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1110 чал.

У Дабрамысьлях працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, лякарня, амбуляторыя, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Касьцёл (1754)
  • Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1850)
  1. ^ Спісак царквей, касьцёлаў і іншых малітвенных дамоў, існуючых па Лёзьненскаму раёну Віцебскай вакругі, 08.01.1926 // Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласьці. Т. 2356. Воп. 1. Спр.31.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 296.
  2. ^ Путевые заметки при обозрении церквей Могилёвской епархии Преосвященнейшим Мисаилом, Епископом Могилёвским и Мстиславским. Оршанский уезд // Могилёвские епархиальные ведомости. 11 ноября 1899. С. 472.
  3. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 75.
  5. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 114.
  6. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лёзненскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1992.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 558.