Сеньненскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Сеньненскі замак
| |
Замкавая гара. С. Аляксандраў, 1907 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Сянно |
Каардынаты | 54°48′51.30″ пн. ш. 29°42′48.90″ у. д. / 54.81425° пн. ш. 29.7135833° у. д.Каардынаты: 54°48′51.30″ пн. ш. 29°42′48.90″ у. д. / 54.81425° пн. ш. 29.7135833° у. д. |
Заснавальнік | Дзьмітры Сапега |
Дата заснаваньня | XVI стагодзьдзе |
Сеньненскі замак |
Сеньненскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Сяньне. Знаходзіўся на беразе Сеньненскага возера, на Замкавай гары[a]. Існаваў у XVI—XVIII стагодзьдзях.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1573 годзе Дзьмітры Сапега збудаваў у Сяньне замак, які знаходзіўся на шляхох абароны Вялікага Княства Літоўскага ад Маскоўскай дзяржавы.
У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) швэдзкія войскі разрабавалі і зруйнавалі замак, па чым ён ужо не аднаўляўся.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Замкавы комплекс займаў квадратны пляц 80 × 80 м, пэрымэтрам якога выкапалі роў, запоўнены вадой. Пасярод пляцу знаходзіўся 2-павярховы палац, які меў два флігелі. Двума мастамі ўздоўж папярэчнай восі замак з аднаго боку зьвязваўся з выраўнаваным берагам возера, з другога — з маляўнічым берагам става, штучна створанага на рэчцы, што ўпадае ў возера. Плянавальная повязь замка з пасадам трымалася з дапамогай вуліцы-моста, якая ішла ад рога Замкаваага пляцу да Рынку[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1777 г.
-
Брама
-
Брама
-
пачатак XIX ст.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяпер на гэтым месцы разьмяшчаецца фізкультурна-аздараўленчы комплекс
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 45—49.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2008. — 168 с. ISBN 978-985-6720-56-0.