Перайсьці да зьместу

Багданаўскі сельсавет (Сеньненскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Багда́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Багданава.

8 красавіка 2004 году да сельсавету былі далучаныя 18 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Ўльянавіцкага сельсавету (за выключэньнем сельскіх населеных пунктаў у межах былога калгасу «Ленінскі шлях», якія адышлі да Беліцкага сельсавету) і выключаны зь яго складу сельскія населеныя пункты ў межах былога калгасу імя Гастэлы (адышлі да Ходцаўскага сельсавету).[1]