Яўстах Курч
Выгляд
Яўстах Курч. Невядомы мастак, XVII ст. | |
Герб «Радван» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Памёр | 1647[1] |
| Род | Курчы |
| Бацькі | Марцін Курч[d][2] Апалонія Корсак[d] |
Яўстах Курч (? — 1647) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы парнаўскі (1599—1602) і гарадзенскі (з 1617), кашталян віцебскі (з 1639).
Валодаў маёнткамі Сянно, Уснач, Бераставіца. Трымаў Упіцкае староства (з 1618)[3].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З шляхецкага роду Курчаў, сын Марціна. Пабраўся шлюбам з Сузаннай Тышкевіч.
У 1609 збудаваў мураваны касьцёл у Сяньне. У 1635 заснаваў кляштар францішканаў у Горадні. Ахвяраваў манахам вялікі абсталяваны мураваны дом, разьмешчаны ў месьце па вуліцы Маставой[4].
За фундатарскую дзейнасьць у гарадзенскім касьцёле Маці Божай Анёльскай зьмясьцілі партрэты Яўстаха Курча і ягонай жонкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Eustachy Kurcz // MAK (пол.)
- ↑ Sapiehowie. Materiały historyczno-genealogiczne i majątkowe. T. 1 (пол.) — Petersburg: Drukarnia b. Suszczyńskiego, 1890. — С. 189.
- ↑ Валерый Пазднякоў. Курчы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 171.
- ↑ Антон Шыдлоўскі. Касцёл анельскай Божай маці (францішканскі) // «Слова Жыцця» № 19 (312), 31 кастрычніка 2010.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0