Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Мікалая (Сянно)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Мікалая
Мікалаеўскі сабор
Мікалаеўскі сабор
КраінаБеларусь
МестаСянно
Каардынаты54°48′48,80″ пн. ш. 29°42′18,90″ з. д.HGЯO
Дата заснаваньня1867
Дата скасаваньня1934
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая

Царква саборная Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Сяньне. Знаходзілася ў цэнтры места, на Ветранай вуліцы[a]. У 1934 годзе савецкія ўлады разабралі будынак. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Царква, 1917 г.

Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Сяньне збудавалі ў 1867 годзе. У 1889 годзе з правага боку царквы паставілі мураваную капліцу ў памяць пра шчасьлівае выратаваньне сям’і маскоўскіх гаспадароў 17 кастрычніка 1888 году.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, а ў 1934 годзе разабралі будынак. У 1935 годзе з атрыманай цэглы збудавалі Дом культуры.

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта быў крыжова-купальны храм зь пяцьцю купаламі-цыбулінамі, найбольшы зь якіх меў складаную форму і ўзвышаўся над сяродкрыжжам. 3-ярусныя 4-гранныя званіцы з абодвух бакоў мелі па адным асобным праёме. Усе аконныя праёмы мелі выгляд выгнутых паўцыркульных арак, над якімі разьмяшчаліся круглыя аконныя праёмы-люкарны. Сьцены будынка падзяляліся пілястрамі і карнізамі.

Унутраная прастора перакрывалася крыжовымі скляпеньнямі. У царкве стаялі скульптуры Аляксандра Неўскага і Дзьмітрыя Данскога.

Царкоўную тэрыторыю атачаў драўляны плот з цаглянымі слупамі. Зь левага боку знаходзілася крама, дзе гандлявалі сьвечкамі і царкоўнымі кнігамі[1].

  1. Цяпер на гэтым месцы стаіць будынак школы № 2, збудаваны ў 1961 годзе
  1. Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск, 2008. С. 80—83.
  • Бандарэвіч В. Экскурсія да вытокаў горада Сянно. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2008. — 168 с. ISBN 978-985-6720-56-0.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]