Обальскі сельсавет (Сеньненскі раён)
О́бальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Обаль.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 жніўня 1924 году створаны Будзкі сельсавет у складзе Багушэўскага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Сеньненскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Багушэўскага раёну. 16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Забараўскі. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Сеньненскага раёну. 14 красавіка 1962 году сельсавет перайменаваны ў Обальскі.
8 красавіка 2004 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Машканскаму сельсавету[1].
Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 8 красавіка 2004 году — 20
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. С. 277
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 290