Дружны (Менская вобласьць)
Выгляд
Дружны | |
трансьліт. Družny | |
Першыя згадкі: | 1983 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Сьвіслацкі |
Плошча: |
|
Вышыня: | 173 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 8713 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222852 |
СААТА: | 6244759021 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°37′26″ пн. ш. 27°53′56″ у. д. / 53.62389° пн. ш. 27.89889° у. д.Каардынаты: 53°37′26″ пн. ш. 27°53′56″ у. д. / 53.62389° пн. ш. 27.89889° у. д. |
± Дружны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дру́жны[2] — пасёлак у Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі, за 40 км на паўднёвы усход ад Менску і за 4 км на паўночны ўсход ад Рудзенску. Дружны ўваходзіць у склад Сьвіслацкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 4 траўня 1982 год: міністар энэргетыкі СССР выдаў загад № 253 пра стварэньне дырэкцыі Менскай АЦЭЦ, дырэктарам быў прызначаны В. Шаманоўскі. Паралельна пачалося будаўніцтва новага пасёлку.
- верасень 1985 году: палова пасёлку фактычна была збудаваная, плянавалася, што другая палова будзе ўзьведзеная бліжэй да тэрміну здачы станцыі.
- 2 лютага 1985 году: у выніку правядзеньня конкурсу сярод школьнікаў указам прэзыдыюма ВС БССР была зацьверджана назва пасёлку.
- 1986 году: у зьвязку з аварыяй на ЧАЭС, будаўніцтва АЦЭЦ было прыпыненае.
- 1986 году: у Дружны эвакуіравана больш за 1200 чалавек з Прыпяці.
- 1986—1991 гады: будаўніцтва закансэрваванае, у 1990-я адноўленае для ўзьвядзеньня ЦЭЦ-5 на арганічным паліве.
- 4 жніўня 1999 году: запушчаны першы энэргаблёк з намінальнай магутнасьцю 330 мэгават.
- 2007—2009 гады: жыхары мястэчка праводзяць грамадзкую кампанію супраць будаўніцтва заводу пэстыцыдаў ЗАТ «Аўгуст-Бел», які адносіцца да 1-й клясы небясьпекі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 2010 году — 8713 чалавек
- 2009 год — 7984 чалавекі
- 1999 год — 7876 чалавек
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Побач рака Сьвіслач, возера Мацярынскае.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D918n0090114
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 369