Альхоўка (Астравецкі раён)
Альхоўка лац. Alchoŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Міхалішкаўскі |
Насельніцтва: | 606 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Паштовы індэкс: | 231223 |
СААТА: | 4246823161 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°48′28″ пн. ш. 26°13′57″ у. д. / 54.80778° пн. ш. 26.2325° у. д.Каардынаты: 54°48′28″ пн. ш. 26°13′57″ у. д. / 54.80778° пн. ш. 26.2325° у. д. |
± Альхоўка |
Альхо́ўка[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Страчы. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад Астраўцу, за 284 км ад Горадні; 37 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай (лінія Маладэчна — Вільня).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX стагодзьдзі невялікая вёска ў Віленскім павеце Віленскай губэрні. У час вайны 1812 году прыгонныя сяляне актыўна змагаліся супраць французаў. У 1886 годзе засьценак, 11 рэвіскіх душ, у Варнянскай воласьці. У 1897 годзе ў вёсцы 1 двор, 11 жыхароў. У 1905 годзе засьценак (16 жыхароў).
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Альхоўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе вёска апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 году ў складзе Польшчы. У 1938 годзе засьценак (2 двары, 8 жыхароў) у Варнянскай гміне Віленска-Троцкага павету Віленскага ваяводзтва.
Зь лістапада 1939 году ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 году вёска ў Міхалішкаўскім с/с Астравецкага раёну Вялейскай вобласьці. У нямецка-савецкую вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваныя нямецкімі войскамі. З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці. У 1951 годзе на рацэ Страчы збудавалі плаціну, стварылі Альхоўскае вадасховішча для водазабесьпячэньня кардоннай фабрыкі «Альхоўка». З 20 студзеня 1960 году ў Гарадзенскай вобласьці. З 26 сьнежня 1962 году ў Смаргонскім, з 6 студзеня 1965 году ў Астравецкім раёнах. У 1970 годзе 29 жыхароў. У 2004 годзе 246 гаспадарак, 759 жыхароў, у складзе СВК «Міхалішкі», кардонная фабрыка «Альхоўка», 2 крамы, Дом культуры, бібліятэка. У 2014 годзе працавалі філія «Белкардон» (да 2013 г. кардонная фабрыка «Альхоўка») ААТ «Кіроўная кампанія холдынга „Беларускія шпалеры“», 2 крамы, сярэдняя школа, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, пошта. З 2009 году дзее Ільінская царква[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 766 чалавек
- 2010 год — 606 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 72.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (дырэктар) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2015. — Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1. — С. 40. — ISBN 978-985-11-0839-4