Перайсьці да зьместу

Акартэлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акартэлі
лац. Akarteli
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Астравецкі
Сельсавет Міхалішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°53′43″ пн. ш. 26°10′55″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 2 чал. (2004)
колькасьць двароў 1
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1591
Нумарны знак 4
Акартэлі на мапе Беларусі ±
Акартэлі
Акартэлі
Акартэлі
Акартэлі
Акартэлі
Акартэлі

Акартэ́лі[1] — хутар у Беларусі, каля Туравейскага возера. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Раней вёска называлася Саракі, калі яе пераназвалі невядома. Ёсьць вэрсія, што новую назву вёс­ка атрымала ў гонар першага старшыні сельскага Савету. На мясцовых могілках ёсьць магілка, дзе, як сьведчыць надпіс на помніку, у 1956 годзе пахаваны Раман Акартэль[2].

У XIX стагодзьдзі — засьценак пры возеры Белае ў Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. Уваходзіў у маёнтак Шайкуны, належаў памешчыку Сволькену. У 1872 годзе — 14 рэвіскіх душ. Уваходзіў у Аляксандраўскую воласьць і адносіўся да Падольскай сельскай грамады. У 1897 годзе ў засьценку 7 дамоў, 45 жыхароў.

Да 26 лютага 2013 году ўваходзіў у склад ліквідаванага Спондаўскага сельсавету[3].

  • XX стагодзьдзе: 1938 год — 71 чалавек, 16 двароў; 1999 год — 2 чалавекі
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 2 чалавекі, 1 двор; 2009 год — 0 чалавек[4]