Цыпрыян Павал Бжастоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Цыпрыян Павал Бжастоўскі
POL COA Strzemię.svg
Герб «Стрэмя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1612
Міхайлішкі
Памёр 8 чэрвеня 1688
Варшава
Пахаваны Касьцёл Сьвятога Яна
Род Бжастоўскія
Бацькі Ян Бжастоўскі
Дзеці Эмануэль Бжастоўскі[d], Канстантын Казімер Бжастоўскі, Ян Уладзіслаў Бжастоўскі[d] і Антоній Бжастоўскі[d]
Дзейнасьць дыплямат

Цыпрыян Павал Бжастоўскі (1612, Міхайлішкі, Гарадзенскі павет8 чэрвеня 1688, Варшава) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дыплямат. Рэфэрэндар (1650—1681) і пісар вялікі літоўскі (1657—1672), кашталян (1681—1684) і ваявода троцкі (з 1684)[2].

Быў старостам мядзельскім, ашмянскім, субоцкім, аранскім, азяцкім, даўгоўскім, быстрыцкім.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Бжастоўскіх гербу «Стрэмя», сын Яна, палкоўніка войска Вялікага Княства Літоўскага, і Кацярыны з Чарніцкіх. Адукацыю атрымаў у Віленскай акадэміі. Служыў пры двары канцлера вялікага літоўскага Альбрэхта Радзівіла. У 1640—1650 гадох быў рэгентам вялікай канцылярыі.

У 1642 годзе атрымаў урад стольніка віленскага, як дэпутат ад Упіцкага павету ўдзельнічаў у падпісаньні эклекцыі (абраньні) караля і вялікага князя Яна Казімера. У 1645 годзе атрымаў урад пісара дэкрэтавага, у 1650 годзе — рэферэндара вялікага літоўскага, у 1650 годзе — пісара вялікага літоўскага. У 1674 годзе быў электарам Яна Сабескага з Ашмянскага павету, хоць першапачаткова выступаў за кандыдатуру сына маскоўскага гаспадара Фёдара Аляксеевіча. У 1681 годзе стаў кашталянам троцкім. Атрымаў прызначэньне ад Яна Казімер на агляд цела Сьвятога Казімера. З 1684 году — ваявода троцкі.

Нааднаразова абіраўся паслом на соймы, а таксама кіраваў дачыненьнямі з Маскоўскай дзяржавай. Удзельнічаў у перамовах з маскоўскімі пасламі ў Нямежы ў 1658 годзе, у Андросаве ў 1663—1664 гадох, у складаньні Андросаўскага замірэньня 1667 году ў час вайны з Маскоўскай дзяржавай 1654—1667 гадоў. У 1670 годзе за панесеныя страты ўлады выдалі яму 15000 польскіх злотых. Быў паслом у Маскву ў 1671—1672 і 1679 гадох. Ад маскоўскага гаспадара атрымаў багата аздоблены абраз Найсьвяцейшай Багародзіцы, які потым падараваў менскім езуітам (яго сын Антон быў рэктарам Менскай езуіцкай калегіі).

Ажаніўся з Барбарай Дунін-Раецкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Спачыў ў Вільні ў касьцёле Сьвятога Яна. Пры жыцьці вёў дыярыюшы пасольстваў, зьбіраў лісты, рэляцыі і інш. дакумэнтальныя крыніцы. Па ім засталося 13 тамоў дакумэнтальнага матэрыялу, якія адышлі каралю і вялікаму князю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Лёс збору невядомы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.
  2. ^ Пазднякоў В. Бжастоўскія // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 326.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]