Навасёлкі (Лелюкінскі сельсавет)
| Навасёлкі лац. Navasiołki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Лелюкінскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°52′37″ пн. ш. 25°52′54″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 49 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231365 |
| Нумарны знак | 4 |
| Навасёлкі на мапе Беларусі ± Навасёлкі | |
Навасёлкі[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Лелюкінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XVIII ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1739 г. адносілася да Івейскай парафіі, уласнасьць Вярбовіча.
У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 49 рэвіскіх душ. Адносілася да маёнтку Лугамавічы памешчыка Мілеўскага, у Лугамавіцкім сельскім таварыстве. У 1897 г. 33 двары, 214 жыхароў, у 1905 г. 202 жыхары, 318 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 38 двароў, 243 жыхары, 257 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. вёска ў Лугамавіцкай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 41 двор, 186 жыхароў.
3 12 кастычніка 1940 г. вёска (61 двор, 314 жыхароў) у Лугамавіцкім, з 16 ліпеня 1954 г. у Лелюкінскім сельсаветах Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 г. Івейскага раёнаў. У 1950 г. арганізаваны калгас «1 Мая». У 1946—1971 гг. працавала пачатковая школа. 3 1954 г. у калгасе «Ленінскі шлях», з 1975 г. у калгасе імя М. І. Калініна, з 1986 г. у калгасе «Савецкая Беларусь». У 1970 г. 247 жыхароў. Працуе магазін. Цяпер у складзе калгасу «Беларусь».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 49 жыхароў
- 1999 год — 41 двор, 87 жыхароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 228