Лежневічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лежневічы
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Лелюкінскі
Вышыня: 140 м н. у. м.
Насельніцтва: 332 (1999)
Колькасьць двароў: 140
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231339
Геаграфічныя каардынаты: 53°53′57″ пн. ш. 26°3′34″ у. д. / 53.89917° пн. ш. 26.05944° у. д. / 53.89917; 26.05944Каардынаты: 53°53′57″ пн. ш. 26°3′34″ у. д. / 53.89917° пн. ш. 26.05944° у. д. / 53.89917; 26.05944
Лежневічы на мапе Беларусі
Лежневічы
Лежневічы
Лежневічы

Лежневічы — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Лежневічы — цэнтар Лелюкінскага сельсавету. Ёсць сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, лясніцтва, магазін, пошта, дом быту. Праз вёску з 1969 года праходзіць аўтатраса «Мінск-Гародня»[1]. Могілкі знаходзяцца амаль у центры вёскі. На могілках ёсць надмагіллі канца 19-га стагоддзя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Час заснаваньня вёскі Лежневічы невядомы. У сярэдзіне XVII ст. сяло ў Дудскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1665 г. уласнасьць Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, затым Валовіча, Замойскіх, Пацаў ды інш. уладальнікаў. У 1789 г. належала Зяньковічам, 15 аселых гаспадарак, каля 6 валок зямлі. У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 61 рэвізская душа, у складзе маёнтка Лугамавічы памешчыцы Мілеўскай. Калі ў вёсцы ў 1960-х праводзілі электрычнае святло, то пры капанні находзілі манеты 19-го стагоддзя расейскія і польскія грошы. Праз вёску праходзіў руска-нямецкі фронт у першай сусветнай вайне (1914-17). Да цяперашняга часу недалека ад вёскі засталіся траншэі і акопы. У 1921—1939 гг. вёска ў Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 56 двароў, 265 жыхароў. Падчас знаходжаньня пад Польшчай дзеці зь вёскі навучаліся ў польскай школе пры касьцёле. У 1939-м праз вёску адступалі войскі Арміі Польскай. Шмат зброі было выкінута з моста праз раку каля Лежневіч. 3 12.10.1940 г. вёска (89 двароў, 389 жыхароў) у Лаздунскім сельсавеце, з 16.7.1954 г. цэнтр Лежневіцкага сельсавета Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. Дзейнічаў смалакурны завод. У Другой сусьветнай вайне ў партызанах афіцыйна быў толькі адзін жыхар вёскі. Але шмат хто ўдзельнічаў у партызанскіх атрадах Арміі Краёвай. Адна хата ў весцы спалена менавіта партызанамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 16 жыхароў, трое з іх загінулі. Апасьля вайны савецкай урадзе было адкрытае супраціўленне жыхароў, якія пайшлі ва ўзброеныя атрады Арміі Краёвай. Частка жыхароў была асуджана на вялікія прысуды. Адзін зь іх Францішак Буяк, асуджаны быў у 1950-м на 25 гадоў. Калектывізацыя ў пасьляваенныя гады была праведзена каля 1952 года. У Лежневічах калгас назвалі «17 верасьня»[2].

Здымак зь няволі, Францішак Буяк 1954 год

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]