Царква Покрыва Багародзіцы (Мікалаева)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы, будоўля 1924—1926 гг.
Царква Покрыва Багародзіцы, будоўля 1924—1926 гг.
Краіна Беларусь
Вёска Мікалаева
Каардынаты 53°49′54.22″ пн. ш. 25°54′26.44″ у. д. / 53.8317278° пн. ш. 25.9073444° у. д. / 53.8317278; 25.9073444Каардынаты: 53°49′54.22″ пн. ш. 25°54′26.44″ у. д. / 53.8317278° пн. ш. 25.9073444° у. д. / 53.8317278; 25.9073444
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі першай паловы XX стагодзьдзя ў Мікалаеве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі, збудаваны ў стылістыцы мураўёвак другой паловы XIX ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новую драўляную царкву ў Мікалаеве збудавалі ў 1924—1928 годзе на месцы царквы XIX ст.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад выкарыстаньня ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы стылістыкі эклектычнай царкоўнай архітэктуры, якую ўлады Расейскай імпэрыі насаджалі ў межах палітыкі маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Гэта крыжова-купальны храм. У кампазыцыі дамінуе цэнтральны высокі кубападобны аб’ём, 4-гранны шацёр якога завяршаецца купалам-цыбулінай на цыліндрычным барабане. Купалам-цыбулінай таксамка завяршаецца чацьверыковая званіца, надбудаваная над 2-схільным дахам прастакутнага бабінца. Бакавыя прыдзелы з самастойнымі ўваходамі і 5-гранная апсыда завяршаюцца паўвальмавымі дахамі. Фасады маюць гарызантальную шалёўку, вуглы зрубаў — вэртыкальную абшыўку дошкамі. Галоўны ўваходны праём і строеныя аконныя праёмы прыдзелаў дэкаруюцца накладнымі кілепадобнымі і роўнымі ліштвамі.

Унутраная прастора асьвятляецца невялікімі падшатровымі квадратнымі аконнымі праёмамі. У інтэр'еры захоўваецца абраз «Покрыва Багародзіцы» ў ківоце з пазалотай[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]