Тызэнгаўзы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Тызэнгаўзы (па-польску Tyzenhauz) — шляхецкі род у ВКЛ гербу "Буйвал". У 1198 браты Этэльбрэхт, фогт Тэўтонскага ордэну, і Дытрых прыбылі зь Нямеччыны (Гальштынія) у Інфлянты. У 1269 Ёган Тызэнгаўз атрымаў ад полацкае князёўны Сафіі замак Кокенгаўз. Адзін зь ягоных нашчадкаў, Рэйнальд Тызэнгаўз, падстолі дэрпцкі, у 1633 перасяліўся ў ВКЛ. 16 красавіка 1667 ён быў прызначаны купіскім старостам.

Уладаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліда, Паставы, Падбродзьдзе, Вепры, Ракішкі, Купішкі, Жалудок, Камаі, Дварчаны й г.д.

Некаторыя прадстаўнікі роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Готард (?-1640), кашталян вэндэнскі 16211634, дэрпцкі ваявода1634-1640, староста марыэнбурскі, шванэнбурскі, керэпэцкі

Готард Ян (?-1669), біскуп смаленскі ад 1667

Юры (?-6/7 верасьня 1679), палкоўнік войска ВКЛ, мечнік ВКЛ ад 1650, пасол на сойм 1662, староста рэжыцкі, руенскі, румборскі

Андрэй (?-8 лютага 1673), лоўчы ВКЛ ад 1667, староста шмэльтынскі, усьвяцкі, вэндэнскі

Рэйнальд, староста купіскі ад 1667

Стэфан (?-24 сьнежня 1708), падстолі ВКЛ у 1687, ваявода наваградзкі ад 1689, староста дыямэнцкі, купіскі, унук Рэйнальда.

  • Ян Стафан (?-1730), вялікі пісар ВКЛ у 16691714, ваявода мсьціслаўскі ў 17141730, маршалак Трыбуналу ВКЛ у 1716 і 1720, староста дыямэнцкі, купіскі; ж.- ?, дачка Аляксандра Война-Ясянецкага
  • Міхал Бэнэдыкт (?-да 12 кастрычніка 1726), пісар вялікі літоўскі ад 1714, староста шмэльтынскі
    • Бэнэдыкт, староста шмэльтынскі, ж. — Ганна Беганская. Меў 3 сыноў і 8 дачок:
      • Міхал, староста падольскі
        • Ігнат (17621822, Вільня), шэф гвардыі літоўскай, кавалер ордэнаў Белага Арла, Сьв. Станіслава, Залатога Крыжу Ганаровага Легіёну.
          • Рудольф (?-17 сакавіка 1830), атрымаў у спадчыну Жалудок, ж. — Жэнэўева Пуслоўская
            • Германцыя (?-1891, Парыж), м. — Севярын Урускі (18151890, Піза)
            • Юзэфа, м. — Канстанты Патоцкі
            • Эльфрыда, м. — Аўгуст Замойскі
          • Канстантын (3 чэрвеня 1786, Жалудок-16 сакавіка 1853), арнітоляг, атрымаў у спадчыну Паставы. У 1843 атрымаў Ракіскае графства. Аўтар прац «Асновы арніталёгіі, або Навукі пра птушак» (1841), «Усеагульная арніталёгія, або Апісаньне птушак усіх частак сьвету» (18431846). Захапляўся жывапіса, быў вучнем Яна Рустэма. У сваім маёнтку ў Паставах стварыў арніталягічны музэй, сабраў карцінную галерыю, значную бібліятэку.
            • Рэйнальд (18301880), прадпрымальнік, апошні прадстаўнік графскае лініі
            • Марыя (Пшазьдзецкая; 18271890)
          • Сафія (Шуазэль-Гуф’е; 17901878)
      • Антоні (1733 — 31 сакавіка 1785), падскарбі надворны літоўскі, староста гарадзенскі ад 1765
      • Казімеж
    • Антоні, езуіт
    • Казімеж, лоўчы інфлянцкі
    • Тэрэза (Аскерчыха)
  • Станіслаў
  • Ежы, староста дыямэнцкі