Перайсьці да зьместу

Бутаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бутаўт
лац. Butaŭt
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1346
Памёр па 1381
Пахаваны
Род Гедымінавічы
Бацькі Кейстут
Бірута
Дзеці Вайдута[d][1]

Бутаўт (у каталіцтве Генрык; каля 1346 — па 1381)  — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь дарагічынскі.

Боталд або Буталд, пазьней Бутаўд або Бутаўт (Botuald, Butaldus[2], Butaud[3], Butaut[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6] або ад асновы -буд- (-бод-)[7], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[8].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Rex Butaut (Хроніка Віганда)[9]; Buthaw (Ян Длугаш)[10].

Сын вялікага князя літоўскага Кейстута і яго жонкі Біруты. У 1365 годзе перайшоў на бок Тэўтонскага ордэну, ахрысьціўся ў каталіцтва ў Караляўцы, потым браў удзел у няўдалай выправе крыжакоў на Вільню. Дзесьці паміж жніўнем 1365 і 1368 годам прыбыў да двара імпэратара і чэскага караля Карла IV Люксэмбурскага ў Празе, ад якога атрымаў тытул герцага і зямельныя ўладаньні.

Апошні раз упамінаецца крыніцамі ў 1381 годзе, у паведамленьні пра ўцёкі зь Літвы яго сына Вайдуты, які таксама прыняў каталіцкі хрост і скіраваўся да двара чэскага караля. Спачыў ў аўгустынскім касьцёле Сьвятога Тамаша ў Празе[11].

  1. ^ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 160.
  2. ^ Archives historiques de la Saintonge et de l'Aunis. T. 33. — Paris, 1903. P. 120, 324.
  3. ^ Picard M. Dictionary of French Family Names in North America. — Cambridge Scholars Publishing, 2020. P. 108.
  4. ^ Jean Tosti, Noms commençant par B, Dictionnaire des noms de famille de France et d’ailleurs
  5. ^ Gerchow J. Die Gedenküberlieferung der Angelsachsen. — Berlin; New York, 1988. S. 384.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  9. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 551.
  10. ^ Joannis Długossii seu longini canonici Cracoviensis Historiae Polonicae libri XII. T. 3. L. 9, 10. — Cracoviae, 1876. P. 172, 306, 406.
  11. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 88.