Яўнут
| Еўнут лац. Jeŭnut | |
|
| |
| Еўнут (уяўны партрэт) | |
| вялікі князь літоўскі | |
|
1341 — 1345 | |
| Папярэднік | Гедзімін |
| Наступнік | Альгерд |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 1301 |
| Памёр | па 1366 |
| Бацька | Гедзімін |
| Маці | Еўна Полацкая |
Еўнут Гедзімінавіч, (у праваслаўі Іван; 1301 — па 1366) — вялікі князь літоўскі (1341—1345). Пачынальнік роду князёў Заслаўскіх.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Еўнат (Eunat) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова аўн- (еўн-) ёсьць пашыранай суфіксам з элемэнтам -н- (-n-) асновай еў- (аў-)[2], якая паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[3][4].
З апавяданьня Раўданскага рукапісу можна зразумець, што Еўнут быў названы ад імя сваёй маці Еўны Полацкай, як і Альгерд — ад імя сваёй маці Вольгі.
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Оже я князь Еоунутий, и Кистютии, и Любарть (1352 год)[5]; ducis Jawnutonis (14 жніўня 1358 году)[6]; vnd treib Jawnuten dorvs (Jawnut; Мэмарыял Вітаўта, 1390 год)[7]; Iwenynti, Jewynthi[a] або Евнутіи[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Евнутій (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[8]; Евнутей (Сафійскі першы летапіс)[9]; Евнутей Гедимановичь[10] (Ніканаўскі летапіс); Евнут (Хроніка літоўская і жамойцкая)[11].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле Раўданскага рукапісу, Еўнут нарадзіўся ў 1301 годзе і быў другім сынам Гедзіміна ад трэцяй жонкі Еўны Полацкай. Атрымаў ад бацькі ва ўдзел Ашмяны, Браслаў і Вількамір. Паводле тэстамэнту Гедзіміна, стаў вялікім князем па ягонай сьмерці ў канцы 1341 году. Знайшоў падтрымку толькі ў вялікай княгіні Еўвы і брата князя пінскага Нарымонта, большасьць братоў ігнаравалі яго і праводзілі самастойную палітыку.
Па сьмерці ў 1345 годзе Еўвы Альгерд і Кейстут учынілі супраць Еўнута змову, у выніку чаго ён трапіў у палон[12]. Пазьней Еўнут уцёк з-пад варты і праз Смаленск прыбыў у Маскву да свайго швагра Сямёна Гордага, дзе прыняў праваслаўе. Быў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве.
У 1347 годзе замірыўся з братамі, вярнуўся і атрымаў ва ўдзел Заслаўскае княства, у склад якога некаторы час уваходзіў Менск[13].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Уяўныя партрэты Еўнута
- З радаводу Палубінскіх. А. Тарасевіч, 1675 г.
- І. Гердзееўскі, каля 1850 г.
- М. Барвіцкі, 1908 г.
| Папярэднік Гедзімін |
Вялікі князь літоўскі 1341—1345 |
Наступнік Альгерд |
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Паводле Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
- ↑ Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 490.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 207.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 49—50.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 86.
- ↑ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 30.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny Księstwa Mazowieckiego. — Warszawa, 1863. S. 73.
- ↑ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 263.
- ↑ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 57, 72.
- ↑ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 224, 235.
- ↑ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 216.
- ↑ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 41—42.
- ↑ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 46.
- ↑ Грыцкевіч А. Яўнут // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 786.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
| ||||||||||||||