Войшвіл
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | не пазьней за 1340 |
Памёр | 1370 |
Бацькі | Кейстут (?) |
Дзейнасьць | арыстакрат |
Войшвіл або Вайшвілт[1] (? — 1370) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, трымаў Лагойскае княства.
Магчыма, яго ўладваньнем былі Вайшвільцы (упамінаюцца як Waysevilte у 1372 годзе) каля Панявежу.
Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Войшвіл (імя)
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -войш- паходзіць ад гоцкага і бургундзкага waiþs 'паляваньне', гоцкага waiþja 'паляўнічы', а фармант -віл- (усходнегерманскія імёны Willimeres, Badvila) — ад гоцкага wilja 'воля'[2]. Такім парадкам, імя Войшвіл азначае «воля паляваньня»[3].
У выпадку напісаньня імя як Войшвілт, другім фармантам выступае -вілт- (-вільд-) (гоцкія імёны Arvildis, Savildi, Vivildus), які тлумачыцца ад гоцкага wilþeis 'дзікі'[2]. Адпаведна, імя Войшвілт азначае «дзікае паляваньне»[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Woyszwylt (14 жніўня 1358 году)[4], Wayseuilt (7 лістапада 1367 году)[5], Wezewilte, nobilis satrapa (1370 год)[6].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Магчыма, сын вялікага князя літоўскага Кейстута (паводле храніста XV стагодзьдзя Яна Длугаша).
Разам з Рытам трымаў Лагойскае княства. У 1358 годзе браў удзел у вызначэньня граніцы з Мазоўшам, а таксама ў падрыхтоўцы ўмовы 1367 году, дзе рэглямэнтавалася граніца паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам у Інфлянтах[7].
Паводле Хронікі Вартбэрга, загінуў у 1370 годзе пры адступленьні літоўскага войска па паразе пад Рудавай.
Мова і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У лацінскім акце разьмежаваньня, выдадзеным у Горадні 13 жніўня 1358 годзе князямі Кейстутам, Патрыкеем і Войшвілтам і баярамі Айкшам, Алізарам і Васком Кірдзеевічамі, ужываюцца трансьлітараваныя ў лаціну «гутарковыя» назвы памежных пунктаў «Каменны брод» (in vulgari a Kamyoni brod) і «вусьце вялікай стругі» (uscze welikey strugi)[8]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[9].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Пазднякоў В. Лагойск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 177.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Kodeks dyplomatyczny Księstwa Mazowieckiego. — Warszawa, 1863. S. 73.
- ^ Договор между Тевтонским орденом в Ливонии и ВКЛ о пограничном режиме на реке Двине (1367), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Scriptores rerum Prussicarumю Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 96.
- ^ Ліцкевіч А. Гародня і Гарадзенскі рэгіён у другой палове XIII—XIV ст. назва і межы // Гарадзенскі палімпсест 2012. Людзі даўняй Гародні. XV—XX стст. / Пад рэд. А. Смаленчука, Н. Сліж. — Шаблён:Гародня (Гродна), 2013. С. 25.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 62.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)