Будзікід
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Будзікід (1240-я — каля 1290) — вялікі князь літоўскі (1282—1290). Відаць, старэйшы за брата Будзівіда.
Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1289 годам, калі ён разам з братам перадаў Ваўкавыск валынскаму князю Мсьціславу Данілавічу, каб захаваць зь ім мір[1]. Наступны раз упамінаецца ў лісьце магістра Лівонскага ордэна, датаванага лістападам 1290 году, пад імем «кароль Бутэгэйдэ».
Адсутнасьць іншых зьвестак выклікала розныя меркаваньні пра характар улады Будзікіда. Існуе думка, што ён стаў вялікім князем па гібелі ў 1285 годзе Даўмонта, памёр каля 1290—1292 гадоў, па ім гаспадаром быў ягоны брат Будзівід[2].
Папярэднік Даўмонт |
Вялікі князь літоўскі 1285—1290 |
Наступнік Будзівід |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Ермаловіч М. Будзікід // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 113.
- ^ Пазднякоў В. Бурдзікід // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 356.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
|