Перайсьці да зьместу

Транята

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Транята
лац. Traniata
Транята (уяўны партрэт)
другі вялікі князь літоўскі
1263 — 1264
Наступнік Войшалк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1210(1210),
Памёр 1264(1264),

Траня́та (1210—1264) — вялікі князь літоўскі (1263—1264), князь жамойцкі (?—1264). Пляменьнік (сын сястры) Міндоўга.

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Транята паходзіць ад германскага thrau- 'помста'[2]. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Throant, Truantdo, Troannus[3].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Traniat або Traniate (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[4]; Тренята (Галіцка-Валынскі летапіс)[5]; Trinota filius regis Lethowinorum (Хроніка Прускай зямлі)[6]; Stroynat (Старэйшая Аліўская хроніка)[7]; Treniata… Troniata (Хроніка Быхаўца)[8]; Тронята… Тройнята… з Тройнатом… Тройнят… Тронят (Хроніка літоўская і жамойцкая)[9]..

Першы пісьмовы ўпамін пра Траняту знаходзіцца ў «Лівонскай рыфмаванай хроніцы» ў зьвязку зь бітвай на Дурбэ (1260 год), калі пад ягоным кіраваньнем жамойты разьбілі крыжакоў і прынялі ўладу Міндоўга. Транята выконваў ролю ягонага намесьніка ў Жамойці і аднаго з найбліжэйшых дарадцаў, ідэоляга супольнага змаганьня ўсіх балцкіх народаў супраць Тэўтонскага ордэну[10].

У 1263 годзе Транята стаў адным з арганізатараў забойства Міндоўга і двух ягоных сыноў, па чым атрымаў вялікакняскі сталец[11]. Баючыся, што законныя спадкаемцы Міндоўга запатрабуюць саступіць уладу, падманам заклікаў у Наваградак пляменьніка Міндоўга — полацкага князя Таўцівіла (Філафея), — і забіў яго. Паставіўшы кіраваць Полацкам залежнага ад сябе нальшчанскага князя Гердзеня[12], пачаў такім чынам валадарыць на Літве, Жамойці і Русі[13].

Транята быў заўзятым паганцам, за ім пачаўся перасьлед хрысьціянаў, Літва вярнулася да паганскае веры. Зладзіў выправу на Мазовію і ордэнскую Прусію (менавіта, на ваколіцы Торуня — каля 400 км ад Літвы).

Неўзабаве сам быў забіты змоўцамі — прыхільнікамі Міндоўга[14] — на чале з Войшалкам.

Папярэднік
Міндоўг
Вялікі князь літоўскі
1263—1264
Наступнік
Войшалк
  1. ^ а б https://www.vle.lt/straipsnis/treniota/
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1465.
  4. ^ Livländische Reimchronik. — Paderborn, 1876. S. 146, 149, 156, 159.
  5. ^ ПСРЛ. Т. 2. — СПб., 1845. С. 201—202.
  6. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 125.
  7. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. S. 767.
  8. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 133.
  9. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 27—28.
  10. ^ Насевіч В. Транята // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 666.
  11. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 37.
  12. ^ Войшалк, Міндоўгаў сын. Беларусь невядомаяПраверана 26 траўня 2010 г.
  13. ^ Саверчанка І. Прыгоды Войшалка ў летапісных адлюстраваньнях // Дзеяслоў. № 41.
  14. ^ Насевіч В. Транята // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 518.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]