Даўмонт
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
- Гэты артыкул — пра вялікага князя літоўскага Даўмонта. Пра пскоўскага князя Даўмонта глядзіце артыкул «Даўмонт Пскоўскі»
Даўмонт (? — 5 жніўня 1285) — меркаваны вялікі князь літоўскі (канец XIII ст.). На думку гісторыкаў, мог быць сынам і беспасярэднім наступнікам Трайдзеня[1].
Упамінаецца ў Траецкім летапісе і пазьнейшых летапісах, якія на ім грунтуюцца, як князь, што камандваў буйным нападам ліцьвінаў на воласьці Алешня і іншыя цьвярскога япіскапа Сімяона і загінуў у бітве з аб’яднаным войскам зь Цьверы, Масквы, Волака Ламскага, Таржка, Дзьмітрава, Зубцова і Ржэвы. Тым часам Васкрасенскі летапіс сьцьвярджае, што Даўмонта захапілі ў палон.
Наступнікам Даўмонта быў, магчыма, Будзікід[2].
Папярэднік Трайдзень |
Вялікі князь літоўскі ?—1285 |
Наступнік Будзікід |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Пазднякоў В. Даўмонт // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 582.
- ^ Пазднякоў В. Даўмонт // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 583.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
|