Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Кейстут

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

паводле некаторых зьвестак, у хрышчэньні Аляксандар

[рэдагаваць крыніцу]

якіх "звестак"?? 37.17.115.42 17:43, 5 красавіка 2015 (MSK)[адказаць]

Вайсьвізт і г.д.

[рэдагаваць крыніцу]

У грамаце в.к. Альгерда 1359 г.: "...А пры том были: князь Кестутей а сын его Войшвил..." (Kwartalnik Historyczny. R. 18, 1904. s. 485-486) ([1], дадатак №17) 46.53.253.185 11:22, 27 красавіка 2020 (+03)[адказаць]

Дзякую за ўдакладненьне. Пабачыў у вашым блогу цікавыя зьвесткі: цікава, хто выведзены ў “Камічнай дзеі” Мітрафана Даўгалеўскага 1737 году пад імем персанажа Літвіна, які размаўляе па-беларуску? У інтэрмедыях да драмы Гяоргія Каніскага 1746 году пад імем Літвіна таксама выступае праваслаўны беларускі селянін <...>. Пад імем Літвіна выведзены беларускі селянін і ў інтэрмедыі на Ражство Хрыстова з украінскага зборніку 1776 году. Ці не маглі б вы прывесьці спасылкі на крыніцы (лепей, вядома, другасныя), бо хацелася б дадаць гэтыя зьвесткі ў артыкул Ліцьвіны. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:29, 27 красавіка 2020 (+03)[адказаць]
[2] Спасылка на камедыю 1737 г. у прадмове. Алёхно (гутаркі) 08:00, 21 лютага 2023 (+03)[адказаць]
Дзякуй. Усё знайшоў яшчэ ў 2020 годзе. Дарэчы, хацеў зьвярнуць вашу ўвагу на пытаньне зь «Песьняй беларускіх жаўнераў 1794 году», якое разглядаецца ў наступным артыкуле: Хаўстовіч М. Літаратура Беларусі канца XVIII-XIX стагоддзя. Даследаванні і матэрыялы. Т. 4. — Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2018. С. 29—43. Найбольш пераканаўчым для мяне выглядае той аргумэнт, што ў рукапісе песьні выкарыстоўваецца літара ž, якая не выкарыстоўвалася ў канцы XVIII ст. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:32, 21 лютага 2023 (+03)[адказаць]

літвіны і люцічы

[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, карэктна напішэце вось гэтую фразу ўва ўсіх артыкулах, дзе Вы яе дадалі. Чаму - я патлумачыў на Вашай старонцы. Не трэба пісаць "...які адзначае імавернасьць повязі ліцьвінаў з палабскімі люцічамі, аднак больш імаверным лічыць іх германскае паходжаньне...", напішэце проста "выкладае ўсходнегерманскую этымалёгію...". Алёхно (гутаркі) 07:56, 21 лютага 2023 (+03)[адказаць]

Калі бачыце тут прынцыповую хібу — то я ня супраць, буду пакрысе прыбіраць. Уласна пра гэта і напісаў у сваім адказе. Але германскае паходжаньне імёнаў ня можа цалкам адмаўляць магчымасьці повязяў ліцьвінаў з германізаванымі заходнімі славянамі, пагатоў заходнеславянскія рысы праглядаюцца як у пэўных імёнах (апроч пералічаных у маім адказе, гэта яшчэ Барташ, Мілаш і вельмі папулярны Станіслаў), так і ў асобных словах і выразах у лацінскіх тэкстах (тое ж srzebrzczysna ў Ягайлы або «злото» на крыжы Эўфрасіньні Полацкай). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:32, 21 лютага 2023 (+03)[адказаць]