Войдат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Войдат
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XIV стагодзьдзе
Памёр па 1401
Род Гедымінавічы
Бацькі Кейстут
Бірута
Дзеці Юры, Конрад
Дзейнасьць арыстакрат

Войдат (у праваслаўі Іван; ? — па 1401)  — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь наваградзкі.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Войдат (імя)

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Войдат складаецца з фармантаў -войд-, які паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша', і -ят-, які паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, нарадзінец, нашчадак'[1]. Такім парадкам, імя Войдат азначае «дзіця поля»[2].

Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Waydoth, Kenstotten sone (Хроніка Дэтмара зь Любеку)[3]; Waydot filium Kynstud (Хроніка Віганда)[4]; que fuit de nostro sors dominorum fratrum nostrorum ducum Woydati et Thowtiwil (18 студзеня 1401 году)[5]; Woidath (Ян Длугаш)[6].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старэйшы сын вялікага князя літоўскага Кейстута і яго жонкі Біруты. Паводле хронікі Віганда з Марбурга, камандаваў залогай будаванага Ковенскага замка ў час трохтыднёвай аблогі крыжакамі ў красавіку 1362 году. Па захопе замка трапіў у крыжацкі палон.

Па вяртаньні зь няволі каля 1365 году ажаніўся. Ідэнтыфікуецца з князем Іванам, братам Вітаўта, які ў канцы 1389 году быў паслом да крыжакоў у справе плянаваных другіх уцёкаў Вітаўта ў Прусію. Пазьней выехаў туды разам з жонкай і сынам Юрыем. Праваслаўны хрост прыняў, відаць, у час княжаньня ў Наваградку. Памёр у Прусіі.

Няма зьвестак пра імя і паходжаньне жонкі. У шлюбе меў сыноў Юрыя і Конрада[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17, 19.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  3. ^ Chroniken der deutschen Städte. Bd. 1. — Leipzig, 1884. S. 533.
  4. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 537.
  5. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 72.
  6. ^ Joannis Długossii seu longini canonici Cracoviensis Historiae Polonicae libri XII. T. 3. L. 9, 10. — Cracoviae, 1876. P. 406.
  7. ^ Шаланда А. Войдат // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 460.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]