Будзівід
Будзівід лац. Budzivid | |
![]() | |
Будзівід (уяўны партрэт), М. Барвіцкі, 1908 г. | |
вялікі князь літоўскі | |
Папярэднік | Будзікід |
Наступнік | Віцень |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | XIII стагодзьдзе |
Памёр | 1295 |
Нашчадкі | Віцень, Гедзімін, Воін, Фёдар |
Будзівід (1240-я — 1295) — вялікі князь літоўскі з пачатку, відаць, разам з старэйшым братам Будзікідам (1282—1290), а потым самастойна (1292—1295[1]).
Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўныя артыкулы: Будзівід (імя) і Імёны ліцьвінаў
Гісторык Павал Урбан у сваёй кнізе «Старажытныя ліцьвіны» адзначае адпаведнік імя Будзівід — князя бодрычаў Будзівоя[2].
Яшчэ гісторык Юзэф Пузына выводзіў імя Будзівід ад паўночнагерманскага (скандынаўскага) імя Бутвід[3]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Будзівід складаецца з фармантаў -буд-, які паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар', і -від-, які паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4]. Такім парадкам, імя Будзівід азначае «пасланьнік моцы»[5]
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Боудикидъ и братъ его Боудивидъ (Галіцка-Валынскі летапіс).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню ўпамінаецца разам з Будзікідам у Іпацьеўскім летапісе пад 1289 годам, калі яны перадалі Ваўкавыск валынскаму князю Мсьціславу Данілавічу, каб падтрымліваць зь ім мір. Паводле некаторых меркаваньняў, дуўмвірат Будзікіда і Будзівіда прыйшоў да ўлады, скінуўшы з стальцу Пелюша — меркаванага сына іх папярэдніка, Трайдзеня.
Гісторык Юзэф Пузына і, утроп за ім, некаторыя іншыя дасьледнікі лічаць, што напісаньне Puсuwerus у хроніцы Дусбурга ёсць перакручаным напісаньнем імя Будзівіда[6] (хаця ў іншым сьпісе стаіць імя Lutuwerus, што адпавядае імю князя Лютавора, вядомага з Раўданскага рукапісу). Такая інтэрпрэтацыя «Пукувера»-Будзівіда як бацькі Віценя трапіла і ў навуковыя даведнікі[7].
Папярэднік Будзікід |
Вялікі князь літоўскі 1292—1295 |
Наступнік Віцень |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск, 1998. С. 231.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 48.
- ^ Чаропка В. Паходжанне і радавод вялікіх князёў літоўскіх // Беларускі гістарычны часопіс. № 6, 2001. С. 42—53.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Puzyna J. Kim był i jak sie naprawdę nazywał Pukuwer ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. T. 10. 1935. S. 1—43.
- ^ Пазднякоў В. Будзівід // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 351.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
|