Перайсьці да зьместу

Вісігерд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вісігерд
лац. Visigierd / Visihierd

Герб «Адравонж»
Асабістыя зьвесткі
Род Храптовічы
Дзеці Давойна Вісігердавіч (?)

Вісігерд, Візігердлітоўскі баярын. На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Адравонж».

Магчыма, меў уладаньні каля Салечнікаўкрыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» упамінаецца Wissigirdendorff)[1].

Вісігард або Вісгерд (Wisigard, Wisgeard[2]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісбар, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisbar, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[5]. Такім парадкам, імя Вісігерд азначае «ахова мудрасьці»[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: cum Wyssegerd[6], Wissegerd[7], Wyssegerd[8] (2 кастрычніка 1413 году).

Зь літоўскага баярскага роду. Упамінаецца толькі ў акце Гарадзельскай уніі (1413 год). Магчыма, меў сына Давойну Вісігердавіча[9], які ўпамінаецца толькі ва ўмове з Польшчай ад 1401 году[10].

  1. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 223.
  2. Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 502.
  3. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 599, 1623.
  4. 1 2 Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54, 69.
  7. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
  8. Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 69.
  9. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 222.
  10. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 241.