Перайсьці да зьместу

Давойна Вісігердавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Давойна Вісігердавіч
лац. Davojna Visigierdavič / Visihierdavič
Асабістыя зьвесткі
Род Давойны
Бацькі Вісігерд (?)
Дзеці Іван (Івашка), Алехна, Андрэй (Андрушка)

Давойна Вісігердавічлітоўскі баярын.

Відаць, вотчынныя маёнткі знаходзіліся ў ваколіцах Ліды[1].

Дава (Davo) і Вуйна (Uuenna) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[3], а аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайніла, Войнар, Войнат; германскія імёны Vuinla, Wunar, Wonnat) — ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[4]. Такім парадкам, імя Давойна азначае «годны да шчасьця»[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dowoyn Wysigirdonis (18 студзеня 1401 году)[6].

Зь літоўскага баярскага роду. Магчыма, сын Вісігерда. Упамінаецца толькі ва ўмове з Польшчай (1401 год).

Меў сыноў Івана (Івашку), Алехну і Андрэя (Андрушку).

  1. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 241.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406, 1664.
  3. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  6. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.