Перайсьці да зьместу

Масаляны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Масаляны, трансьліт. Masaliany
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Бераставіцкі
Сельсавет Алекшыцкі
Геаграфія
Вышыня НУМ 122 м
Часавы пас
Каардынаты 53°21′08″ пн. ш. 24°01′26″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 570 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1511
Паштовы індэкс 231788
СААТА 4204830061
Нумарны знак 4
Масаляны на мапе Беларусі ±
Масаляны
Масаляны
Масаляны
Масаляны
Масаляны
Масаляны

Масаля́ны[1]вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Масаляны ўваходзяць у склад Алекшыцкага сельсавету.

У 1662 г. згадваецца ў складзе Гарадзенскага павету ВКЛ[2].

У 1919—1939 гадах — у складзе Польскай Рэспублікі. У 1919—1922 гадах — цэнтар гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва. У выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа і нападу СССР на Польшчу 17 верасьня 1939 году, занята савецкімі войскамі.

18 верасьня 1939 году ў маёнтку Масаляны зьявілася група камуністаў і бандытаў, якой кіраваў Язэп Гаўрылюк, з мэтай забойства ўладальніка маёнтку, ардыната Яна Бісьпінга, а таксама рабунку каштоўнасьцяў з маёнтку. Мясцовыя жыхары аднак папярэдзілі пана пра небясьпеку ад савецкіх бандаў, дзякуючы чаму яму і яго сям’і атрымалася зьбегчы папярэдняй ноччу. Жыхары Масалянаў сфармавалі вясковы камітэт, які абараніў маёнтак і прымусіў банду Гаўрылюка хутка зьехаць[3].

2 лістапада 1939 году вёска апынулася ў складзе Беларускай ССР. З 1991 году ў складзе незалежнай Беларусі.

  • 1999 год — 665 жыхароў
  • 2010 год — 570 жыхароў

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сядзіба Бісьпінгаў на малюнку Напалеона Орды, 1860—1877 гады

Помнікі архітэктуры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Капліца Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
  • Царква Нараджэньня Божай Маці

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Палац Бісьпінгаў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 113
  2. ^ LVIA, f. SA, b. 1
  3. ^ Marek Wierzbicki: Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku. W: Marek Wierzbicki: Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939–1941. Wyd. 2. Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007, ss. 84–85, seria: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Масалянысховішча мультымэдыйных матэрыялаў