Муравана
| Муравана | |
| трансьліт. Muravana | |
Палац Солтанаў | |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Гарадзенская |
| Раён: | Бераставіцкі |
| Сельсавет: | Алекшыцкі |
| Насельніцтва: | 377 чал. (2009)[1] |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 1511 |
| Паштовы індэкс: | 231784 |
| Нумарны знак: | 4 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°17′26″ пн. ш. 23°53′52″ у. д. / 53.29056° пн. ш. 23.89778° у. д.Каардынаты: 53°17′26″ пн. ш. 23°53′52″ у. д. / 53.29056° пн. ш. 23.89778° у. д. |
Муравана на мапе Беларусі ± Муравана | |
Мурава́на[2] — вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Алекшыцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да 1569 году належала магнату і канцлеру ВКЛ Астафею Валовічу, зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя да 1858 году — роду Юндзілаў, а пазьней — да 1939-га — Солтанам. Будынак сядзібы быў закладзены Тадэвушам Дуніным-Юндзілам. Ягоны сын Віктар быў актыўным удзельнікам паўстаньня 1830 году, а пасьля яго паразы выехаў у Швайцарыю. Пазьнейшы ўладальнік Станіслаў Солтан з-за цяжкай хваробы жонкі збройнага ўдзелу ў паўстаньні 1863 году ня браў, але дапамагаў інсургентам фінансава, за што быў высланы ў Табольск. Вярнуўся ён у Муравану праз 10 гадоў, а потым выехаў да дачкі на Віцебшчыну. Значнае разрабаваньне сядзіба зазнала ў час Першай сусьветнай вайны. Тое ж, што ацалела пасьля выезду апошняга ўладальніка Богдана Юзафа Солтана ў Варшаву, расьцягнулі ў верасьні 1939-га[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 377 чалавекі[1]
- 1999 год — 625 чалавек
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 113
- ^ Муравана: руіны і страус, сажалкі і вослік, Радыё рацыя