Верхаўляны
| Верхаўляны | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Бераставіцкі |
| Сельсавет | Алекшыцкі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 173 м[1] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°17′40,30″ пн. ш. 24°00′32,40″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 38 чал. (2009)[2] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1511 |
| Паштовы індэкс | 231784 |
| Нумарны знак | 4 |
| Верхаўляны на мапе Беларусі ± Верхаўляны | |
Верхаўля́ны[3] — вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Алекшыцкага сельсавету[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 ліпеня 1942 году падчас II сусьветнай вайны вёска была спаленая нямецкімі захопнікамі, а мужчыны — расстраляныя.[5]
Цікавыя мясьціны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За 150 м на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца паганскае сьвяцілішча пэрыяду сярэднявечча, якое адносіцца да 9—12 стагодзьдзяў. Паганскае капішча разьмешчанае на марэнным узгорку. Помнік згадваўся яшчэ ў 1895 годзе ў «Археалягічнай мапе Гарадзенскай губэрні» Ф. Пакроўскага. Дасьледаваньні капішча праводзіліся ў 1973, 1986 і 1996 гадох. Пры раскопках былі знойдзеныя абломкі ганчарскай керамікі, крэмні, дзьве ножападобныя пласьцінкі, сярэднявечны чаранковы нож даўжынёй 13,9 см. Таксама былі выяўленыя абломкі касьцей, якія належалі буйной і дробнай рагатай жывёле.[6]
Сьвяцілішча занесенае ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь і мае статус гісторыка-культурный каштоўнасьці рэгіянальнага значэньня.[7]
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 38 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б http://www.geonames.org/8028915/verkhovlyany.html
- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Алекшыцкі сельскі выканаўчы камітэт
- ^ З Бераставіччынай лёсам знітаваныя // Берестовицкий районный исполнительный комитет (рас.)
- ^ Эдвард Зайкоўскі, Язычніцтва на сумежжы Панямоння і Падляшша ў cярэднявеччы
- ^ Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 10 апреля 2003 г. №11 «Об утверждении Государственного списка историко-культурных ценностей Республики Беларусь» (рас.)