Царква Покрыва Багародзіцы (Алекшыцы)
| Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Алекшыцы |
| Каардынаты | 53°20′25,22″ пн. ш. 23°56′57,92″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | расейска-бізантыйскі стыль[d] |
| Аўтар праекту | Віктар Міхаэліс[d] |
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Алекшыцах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Алекшыцах збудавалі ў 1865—1871 гадох на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю складаюць 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) званіца, прастакутная трапезная і апсыда, кубападобны аб’ём малітоўнай залі. У сылюэце пануюць шацёр з купалам-цыбулінай на званіцы і купал-цыбуліна на 8-гранным барабане над цэнтральным аб’ёмам. У малюнку аконных праёмаў выкарыстоўваецца форма гатычнай стральчатай аркі. Інтэр’ер аздабляецца насьценнай размалёўкай[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Цэнтральная, 22
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.