Перайсьці да зьместу

Хоўхла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хоўхла
лац. Choŭchła
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Сельсавет: Хажоўскі
Насельніцтва: 414 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1773
Паштовы індэкс: 222321
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°9′51.98″ пн. ш. 26°46′5.99″ у. д. / 54.1644389° пн. ш. 26.7683306° у. д. / 54.1644389; 26.7683306Каардынаты: 54°9′51.98″ пн. ш. 26°46′5.99″ у. д. / 54.1644389° пн. ш. 26.7683306° у. д. / 54.1644389; 26.7683306
Хоўхла на мапе Беларусі ±
Хоўхла
Хоўхла
Хоўхла
Хоўхла
Хоўхла
Хоўхла
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Хо́ўхла, Хо́ўхлава[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Бярэзіны. Уваходзіць у склад Хажоўскага сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 414 чалавек. Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Маладэчна.

Хоўхла — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Тапонім Хоўхла ўтварыўся ад слова хоўхаліца (хохаліца) — 'хмызьняк у старыцы'[2]. Традыцыйная гістарычныя назва, ужываная мясцовымі жыхарамі — Хоўхла, за савецкім часам зьмененая на цяперашняе афіцыйнае Хоўхлава[3].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Chochlo (1514 год)[4]; Хохло (1553 год)[5].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Хоўхлу як умацаваны замак датуецца 1437 годам. Далей неаднаразова выступае (рус. Холъхло) як адзін з цэнтраў гаспадарскіх земляў, зь якіх баярам Вялікага Княства Літоўскага рабіліся зямельныя наданьні[6]. У сярэдзіне XVI ст. у тутэйшай друкарні адну з сваіх кнігаў надрукаваў Сымон Будны.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хоўхла ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва[7]. З 1780 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Галімскіх[8].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Хоўхла апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце. У пачатку XIX ст. паселішча перайшло ў валоданьне Карніцкіх.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Хоўхлу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хоўхла абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Хоўхла апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Гарадку Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Хоўхла ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 2003 год у Хоўхле было 160 двароў. 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Хоўхлаўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Хажоўскага сельсавету[9]. У 2000-я гады Хоўхла атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 465 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 435 чал.[10]; 2010 год — 414 чал.

У Хоўхле працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Капліца-пахавальня Язьвінскіх

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква Раства Багародзіцы (1738)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 294.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 392.
  3. ^ Іваноўскі Ю. “Вы не ролю сыгралі, а лёс…” // Культура. № 43 (1169), 25.10.2014 — 31.10.2014 г.
  4. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 134.
  5. ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 167.
  6. ^ Lietuvos Metrika / L. Anužytė, A. Baliulis. — Vilnius: Lietuvos istorijos institutas, 1998. — Т. Knyga nr. 3 (1440—1498). Užrašymų knyga 3. — 162 с.
  7. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 296.
  8. ^ Łopaciński A. Chołchło // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 624.
  9. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
  10. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 51.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]