Браслаў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.3) (робат дадаў: bg:Браслав
д r2.7.3) (робат дадаў: sr:Браслаў
Радок 246: Радок 246:
[[pl:Brasław]]
[[pl:Brasław]]
[[ru:Браслав]]
[[ru:Браслав]]
[[sr:Браслаў]]
[[fi:Braslau]]
[[fi:Braslau]]
[[uk:Браслав]]
[[uk:Браслав]]

Вэрсія ад 05:13, 17 лютага 2013

Браслаў
Адміністрацыя раёну, раней — павету
Адміністрацыя раёну, раней — павету
Герб Браслава Сьцяг Браслава
Першыя згадкі: 1065
Магдэбурскае права: 8 кастрычніка 1500
Вобласьць: Віцебская
Раён: Браслаўскі
Насельніцтва: 9500 (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2153
Паштовы індэкс: 211970
Геаграфічныя каардынаты: 55°38′36″ пн. ш. 27°03′41″ у. д. / 55.64333° пн. ш. 27.06139° у. д. / 55.64333; 27.06139Каардынаты: 55°38′36″ пн. ш. 27°03′41″ у. д. / 55.64333° пн. ш. 27.06139° у. д. / 55.64333; 27.06139
Браслаў на мапе Беларусі
Браслаў
Браслаў
Браслаў
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Афіцыйны сайт (рас.) (анг.)

Бра́слаў — места ў Беларусі, на паўночным беразе возера Дрывяты. Адміністрацыйны цэнтар Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 9,5 тыс. чал. (2010). Знаходзіцца за 220 км ад Віцебску, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Друя (лінія Варапаева — Друя). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Друяй, Мёрамі, Шаркоўшчынай, Відзамі і Дзьвінскам.

Браслаў — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віленшчыны).

Назва

Паходжаньне тапоніму «Браслаў» звычайна зьвязваюць зь імем князя полацкага Брачыслава, за якім тут збудавалі мескія ўмацаваньні[1]. На думку беларускага географа В. Жучкевіча гэтае меркаваньне зьяўляецца даволі спрэчным з тае прычыны, што паселішча існавала яшчэ да Брачыслава. Паводле дасьледніка, тапонім варта тлумачыць праз балцкую аснову «брасла», што азначае «брод». На карысьць гэтага меркаваньня сьведчыць геаграфічнае разьмяшчэньне паселішча ля пераходу пры азёрнай затоцы[2].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах — Браславль, Браславль Завельскі.

Гісторыя

Краявід з Замкавай гары, 1864

Паводле зьвестак археалягічных раскопак яшчэ ў ІХ ст. на месцы сучаснага Браслава існавала старажытнае паселішча латгалаў і крывічоў. У пач. ХІ ст. на месцы спаленага паселішча паўстаў памежны горад Полацкага княства. Умацаваны валам вышынёй ад 3 да 9 м, дзядзінец старажытнага Браслава разьмяшчаўся на пярэсмыку паміж азёрамі Дрывяты і Навята на Замкавай гары, побач знаходзіўся пасад. Цягам ХІХІV стст. насельніцтва мясьціны займалася ў асноўным сельскай гаспадаркай, паляваньнем, рамёствамі, гандлем.

Першы пісьмовы ўспамін пра Браслаў зьмяшчаецца ў Хроніцы Быхаўца і Хроніцы М. Стрыйкоўскага пад 1065 у зьвязку зь мітычным нападам на яго літоўскіх князёў братоў Кернуса і Гімбута. З пач. ХІV ст. мясьціна знаходзілася ў валоданьні вялікіх князёў і згодна з тэстамэнтам Гедыміна перайшла да ягонага сына Яўнута. Дзяржаўцамі Браслава былі Сапегі, Масальскія, Скумін-Тышкевічы. У пач. ХV ст. места зрабілася цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва. Павятовыя соймікі зьбіраліся на Замкавай гары, тут жа, паводле пастановы вальнага сойму (1590), збудавалі дом для паседжаньняў суду і зьбераганьня архіву. У гэты ж час на сродкі ваяводы віленскага і старосты браслаўскага В. Манівіда ў месьце збудавалі касьцёл[3] .

8 кастрычніка 1500 вялікі князь Аляксандар надаў Браславу прывілей на няпоўнае Магдэбурскае права. У 1506 па сьмерці Аляксандра места перайшло да ягонай жонкі Алены. Яна заснавала тут жаночы праваслаўны манастыр з царквой Сьв. Варвары, у якой жыла да сваёй сьмерці ў 1513[4].

Цягам ХVІХVІІ стст. вялікую ролю меў Браслаўскі замак, які ўпершыню згадваецца пад 1514. На 1554 паводле інвэнтару ў месьце было 5 вуліцаў, 110 дамоў, зь іх 65 дамоў знаходзілася на вуліцы Вялікай, што праходзіла ўздоўж возера Дрывяты. На гэтай жа вуліцы разьмяшчаліся царква, касьцёл, лякарня, сядзіба князёў Масальскіх. Існавалі таксама кляштар, 40 корчмаў. Налічвалася каля тысячы жыхароў, якія займаліся пераважна земляробствам, часткова гандлем і рамёствамі[4]. У 1579 С. Пахалавіцкі пазначыў Браслаў на сваёй мапе як паселішча на высьпе. За часамі Трынаццацігадовай вайны ў 1661 маскоўскія войскі поўнасьцю зруйнавалі Браслаў. Вальны сойм вызваліў места ад усіх падаткаў на 4 рокі[4].

У 1787 адбыўся апошні соймік Браслаўскага павету. 2 чэрвеня 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў месту герб: «у блакітным полі залатое сонца, на якім блакітны трыкутнік з чалавечым вокам — вокам Боскага наканаваньня»[5]. Неўзабаве згодна з пастановаю Гарадзенскага сойму (1793) Браслаў зрабіўся сталіцаю ваяводзтва. Станам на 1794 тут было 68 будынкаў[4], з прычыны пазьнейшага пажару цэнтар ваяводзтва перанесьлі ў Відзы. 11 траўня 1794 на вуліцах места адбыўся бой паміж паўстанцамі Т. Касьцюшкі і расейскімі карнымі войскамі[4].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Браслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам павету Віленскай губэрні1797 — у Літоўскай, а з 1801 — у Віцебскай губэрні). Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1843 яго далучылі да Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні.

У сяр. ХІХ ст. у Браславе было 60 двароў і 220 жыхароў; працавалі лякарня, вучэльня, піваварня; дзейнічалі касьцёл і сынагога. Станам на 1913 у мястэчку працавалі лякарня, сельская вучэльня, вінакурны завод.

У Першую сусьветную вайну у кан. 1915 — лютым 1918 непадалёк ад Браслава праходзіла лінія фронту. У лютым — пач. сьнежня 1918 мястэчка займалі нямецкія войскі, у сьнежні 1919 — чэрвені 1920 — польскія войскі.

У 1920 Браслаў увайшоў у склад Сярэдняй Літвы. Станам на 1921 у мястэчку было 243 будынкі, працавалі млын, тартак, цагельня, дробныя крамы. З 1922 Браслаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва. У 1920-я адміністрацыйны цэнтар места перанесьлі на яго заходнюю ўскраіну. Тут узьвялі грамадзкія і гаспадарчыя будынкі, 2-павярховыя жылыя дамы для павятовай адміністрацыі і інш. урадоўцаў. Апроч гэтага, у Браславе заснавалі мэханічную пякарню, распачаў працу рыбны завод. У 19281929 з прычыны кепскіх мэтэаралягічных умоваў на Віленшчыне паўстала пагроза голаду. На дапамогу галадоўцам выдаткоўваліся дзяржаўныя сродкі, зьбіраліся ахвяраваньні. Да канца 1929 голад удалося пераадолець

У 1939 Браслаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 зрабіўся цэнтрам раёну Вялейскай вобласьці1944 у Полацкай, з 1954 — Маладэчанскай, а з 1960 — Віцебскай вобласьці). У Другую Сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 6 чэрвеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Адукацыя

У Браславе працуюць гімназія, 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спартовая школа.

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, народны тэатар. У 1984 утварылася Браслаўскае музэйнае аб’яднаньне.

Мас-мэдыя

У месьце выдаецца раённая газэта «Браслаўская звязда» — орган Браслаўскага раённага выканаўчага камітэту і раённага Савету дэпутатаў (друкуецца ў КПУП «Наваполацкая друкарня»)

Забудова

Генэральны плян Браслава зьявіўся ў 1972, у 1981 яго скарэктавалі. Архітэктурна-плянавальную структуру места вызначаюць Замкавая гара і ўзгоркавая мясцовасьць вакол яе. У старой частцы Браслава, якая далучаецца да Замкавай гары, захаваліся фрагмэнты забудовы ХІХ — пач. ХХ стст. Старая частка мае найбольш шчыльную забудову, грамадзкі цэнтар знаходзіцца ў заходняй частцы. Места разьвіваецца ў паўночна-ўсходнім кірунку.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай прамысловасьці і сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.

Транспарт

Праз Браслаў праходзяць аўтамабільныя дарогі Р3 (Лагойск — Глыбокае — граніца Латвіі), Р14 (Полацак — Браслаў) і Р27 (Браслаў — Мядзел).

Места мае рэгулярнае аўтобуснае злучэньне з Рыгай, Менскам, Віцебскам, Полацкам, Мёрамі, Глыбокім.

Мескі транспарт налічвае 3 аўтобусныя маршруты.

Турыстычная інфармацыя

Браслаў на акварэлі Д. Струкава, 1864

Мясцовае музэйнае аб’яднаньне улучае Браслаўскі гістарычна-краязнаўчы музэй і Браслаўскі музэй традыцыйнай культуры. Турагенцкую і турапэратарскую дзейнасьць ажыцьцяўляюць турыстычна-аздараўленчае прыватнае даччынае УП (ТАПДУП) «Браслаўскія азёры» (турыстычныя комплексы: «Дрывяты», «Золава», «Слабодка») і дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк „Браслаўскія азёры“».

У Браславе маецца 2 гатэлі, у тым ліку «Заезны двор». Дзейнічаюць дамы паляўнічага «Абаб’е», «Браслаў», дом рыбака «Лявошкі», агратурыстычная сядзіба «На Браслаўскіх азёрах»[8].

Выдатныя мясьціны

Галерэя

Вядомыя асобы

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ а б в Шыдлоўскі К. Браслаў // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 67.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 35.
  3. ^ Грынявецкі В. Браслаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 341.
  4. ^ а б в г д е Грынявецкі В. Браслаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 342.
  5. ^ Браслаў // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  6. ^ а б в г Шыдлоўскі К. Браслаў // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 68.
  7. ^ Браслав // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. ^ Браслав // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Браслаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў