Браслаўскае ваяводзтва
Браслаўскае ваяводзтва — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сталіца — места Браслаў. Ня мела падзелу на паветы[1].
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Утварылася па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) з рэшты Браслаўскага, а таксама Сьвянцянскага і Вількамірскага паветаў.
11 траўня 1794 году на вуліцах Браслава адбыўся бой паміж паўстанцамі Т. Касьцюшкі і расейскімі акупацыйнымі войскамі, у час якога места згарэла. З гэтай прычыны сталіцу ваяводзтва перанесьлі ў Відзы.
Спыніла сваё існаваньне ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Падзялялася на тры зямлі:
- Браслаўскую: складалася з Браслаўскай парафіі і пакінутай за Рэччу Паспалітай часткі Завялейскага павету.
- Вількамірскую: складалася з ранейшых парафіяў, акрамя далучаных да Анікштаўскай зямлі.
- Анікшцянская: складалася з Анікшцянскай, Скемянскай, Курклеўскай, Аванцкай, Бальніцкай, Камайскай, Ракіскай, Крэвянскай, Сьвядоўскай, Абэльскай, Душацкай, Чадоўскай, Дабейскай, Візунскай, Ушпольскай, Ушвінскай, Уцянскай, Маляцкай, Кукуцыскай і Калтынянскай парафіяў.
Ураднікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На Вальным сойме было прадстаўленае двума сэнатарамі (ваяводай і кашталянам) і шасьцю пасламі (два з кожнай зямлі).
- Міхал Касакоўскі (17.3.1794, намінаваны з ваяводы віцебскага пасьля скасаваньня Віцебскага ваяводзтва — 1795)[2]
- князь Міхал Агінскі (намінаваны яшчэ ў Браслаўскім павеце 12.1.1793, прывілей атрымаў 26.10.1793 — 1795)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Валерый Пазднякоў. Браслаўскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 1. С. 342.
- ^ Józef Wolff. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795. — Kraków, 1885. S. 8.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Браслаўскага р-на. — Менск: Паліграфафрмленне, 1998. — 709 с.: іл. ISBN 985-6351-03-0.