Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Браслаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Браслаў |
Каардынаты | 55°38′1″ пн. ш. 27°2′59″ у. д. / 55.63361° пн. ш. 27.04972° у. д.Каардынаты: 55°38′1″ пн. ш. 27°2′59″ у. д. / 55.63361° пн. ш. 27.04972° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэараманскі стыль |
Дата заснаваньня | 1824, 1897 |
Сайт | waladarka.by |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Нараджэ́ньня Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Браславе. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя дакладныя зьвесткі пра каталіцкую сьвятыню ў Браславе датуюцца XV ст., калі на Замкавай гары збудавалі драўляны касьцёл пад тытулам Маці Божай. Неаднойчы ён зьнішчаўся пажарамі (апошні раз у 1794 годзе).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Браслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1824 годзе каля падэшвы Замкавай гары збудавалі новы мураваны будынак. Па пажары ў 1832 годзе, які зьнішчыў манастыр базылянаў, тамтэйшы абраз Маці Божай перанесьлі ў касьцёл.
З прычыны невялікага памеру касьцёла, неўзабаве пачалі ўзводзіць новы, які скончылі да 1897 году.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 1928 год у парафіі налічвалася каля 7 тыс. вернікаў. У 1942 годзе нацысты забілі кс. пробашча Мечыслава Акрэйца за тое, што ён ратаваў жыдоў, якія хаваліся ў касьцёле. У 1950 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і прызначылі яго пад сховішча збожжа, але ўжо праз два гады будынак аддалі парафіянам. Перасьлед вернікаў, аднак, працягваўся да 1989 году.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая базыліка. Падоўжаны прастакутны ў плянс аб’ем накрывае 2-схільны дах. Сылюэт галоўнага фасаду фармуюць кутнія пінаклі з шпілямі і высунутая наперад ярусная шатровая вежа-званіца, да якой вядуць выкладзеныя з буйных вапняковых блёкаў сходы. У муроўцы выкарыстоўваецца мясцовы прыем г.зв. браслаўскай мазаікі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд, 1911 г.
-
Агульны выгляд, 1915 г.
-
З боку Рынку, 1918 г.
-
З боку возера Навятаў, да 1930 г.
-
З боку Рынку. Я. Булгак, 1934 г.
-
З боку возеры Дрывятаў, 1 ліпеня 1936 г.
-
Агульны выгляд, У. Грабскі, да 1939 г.
-
Агульны выгляд, да 1939 г.
-
З боку возера Навятаў, да 1939 г.
-
З боку возера Навятаў, да 1939 г.
-
Агульны выгляд, да 1939 г.
-
З боку Рынку, 1930-я гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
-
Галоўны алтар
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 1
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Браславе, Radzima.org
- Браслаў — парафія Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі. Catholic.by. Праверана 22 ліпеня 2012 г.