Салігорскі раён
Салігорскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Менская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Салігорск |
Дата ўтварэньня | 6 студзеня 1965 |
Кіраўнік | Андрэй Жайловіч[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 134 309 чал.[2] |
Шчыльнасьць | 53,7 чал./км² |
Плошча | 2498,91[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 141 м[4] |
Месцазнаходжаньне Салігорскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-17-10 |
Паштовыя індэксы | 223 7хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Саліго́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 134 309 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Салігорск.
Геаграфічнае становішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мяжуе са Слуцкім, Любанскім, Капыльскім раёнамі Менскай вобласьці, Лунінецкім і Ганцавіцкім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 ліпеня 1924 году быў створаны Старобінскі раён. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны. 6 студзеня 1965 году фактычна на тэрыторыі былога Старобінскага раёну быў створаны Салігорскі раён. На момант стварэньня раён уключаў горад Салігорск, гарадзкія пасёлкі Вызна, Старобін, Акцябарскі, Даманавіцкі, Доўгаўскі, Зажэвіцкі, Капацэвіцкі, Краснадварэцкі, Новацярускі, Пагосцкі, Першамайскі, Рожанскі, Чапялёўскі, Чыжэвіцкі, Яскавіцкі сельсаветы. 30 красавіка 1965 году ў склад раёну перададзеныя Хорастаўскі сельсавет Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, а 14 жніўня 1979 году Гаўрыльчыцкі сельсавет таго ж раёну. 23 сакавіка 1987 году скасаваны Новацярускі сельсавет, а з часткі Хорастаўскага сельсавету створаны Гоцкі сельсавет. 30 сакавіка 2006 году скасаваны Першамайскі сельсавет[5]. 30 кастрычніка 2009 году Старобінскі і Чырвонаслабадзкі пасялковыя саветы рэарганізаваныя ў сельсаветы, скасаваныя Пагосцкі, Чапялёўскі і Яскавіцкі сельсаветы[6]. 29 сьнежня 2009 году скасаваны Рожанскі сельсавет[7].
Рэльеф і карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён разьмешчаны на паўночнай ускраіне Прыпяцкага Палесься. Пераважаюць вышыні 135—150 м, максымальная 182 м каля вёскі Старчыцы.
У Салігорскім раёне здабываюць: калійныя і каменныя солі, торф, пяскова-жвіравыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі.
Клімат і расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,1 °C, ліпеня 18,1 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 600 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 184 дні.
Лясы (42% тэрыторыі раёну) пераважна іглічныя, чорнаалешнікавыя, бярозавыя. Пад балотамі 2% плошчы раёну.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па тэрыторыі раёну працякаюць: рака Случ (з прытокам Мораччу), Лань. Разьмешчаны Салігорскае і Чырвонаслабадзкое вадасховішчы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 37,9 тыс. чал.; 2009 год — 136 145 чал.[8] (перапіс); 2016 год — 134 540 чал.[9]; 2017 год — 134 608 чал.[10]; 2018 год — 134 309 чал.[2]
Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, вырошчваньні буракоў. Разьвіта птушкагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі, гародніну, рапс. Рыбгас «Чырвоная Слабада».
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, паліўнай, машынабудаўнічай, харчовай прамысловасьці.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка Слуцак — Салігорск, аўтадарога Слуцак — Мікашэвічы.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Мікалаеўская царква (1859) у мястэчку Старобін, Сьвята-Ўзьнясенская царква (1845) у в. Вялікі Рожан, вятрак (2-я палова XIX ст.) у в. Першамайск, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Чыжэвічы.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Браніслаў Залескі (1820—1880) — беларускі і польскі мастак
- Канстантын Валасовіч (1869—1919) — беларускі геоляг, географ і хімік
- Васіль Корж (1899—1967) — удзельнік 2-й сусьветнай вайны, Герой Савецкага Саюзу
- Браты Цубы — партызаны, удзельнікі 2-й сусьветнай вайны
- Валянціна Аколава (нар. 1954) — паэтка
- Ганна Глазкова — спартсмэнка-гімнастка
- Міхаіл Жураўкоў (нар. 1961) — навуковец-геамэханік
- Фёдар Ігнатовіч — гісторык мэдыцыны
- Анатоль Камяк (нар. 1932) — фізык
- Мікола Корзун (нар. 1934) — пісьменьнік
- Аляксей Кулакоўскі (1913—1986) — пісьменьнік
- Зьміцер Ламейка — спартовец
- Максім Лужанін (1909—2001) — пісьменьнік
- Галіна Макарава (1919—1993) — акторка
- Марыя Мацюкевіч (1949, в. Вялікія Заўшыцы — 2003), беларуская настаўніца, кіраўнік салігорскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы[11]
- Віктар Пратасеня — жывапісец
- Анатоль Рацько — навуковец-хімік
- Аркадзь Чарнышэвіч (1912—1967) — пісьменьнік
- Рыгор Шкраба (1919—1997) — літаратуразнавец[12]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://soligorsk.gov.by/ru/sub/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2006 г. № 188 Об упразднении Первомайского сельсовета и изменении границ Краснослободского поссовета Солигорского района
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 246 Об изменении административно-территориального устройства Минской области(недаступная спасылка)
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 496—497.
- ^ Гарады Беларусі: да 55-годдзя заснаваньня Салігорска // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2 жніўня 2013 г. Праверана 13 жніўня 2013 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Солигорский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.