Геамэханіка
Выгляд
Геамэханіка — навука, што вывучае мэханічны стан зямной кары й працэсы, што адбываюцца ў ёй пад уплывам натуральных і тэхнагенных прычын.
Асноўныя кірункі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Геамэханіка складаецца зь некалькіх асноўных кірункаў дасьледаваньняў — мэханікі грунтоў, мэханікі горных парод і касмамэханікі горных парод. Абодва гэтыя кірункі вывучаюць вызначальныя законы мэханічных паводзінаў, характарызацыю масіву. Дасьледаваньні шырока ўжываюцца ў будаўніцтве й здабыўной прамысловасьці.
Многія аспэкты геамэханікі цесна перасякаюцца з геатэхнікай, інжынэрнай геалёгіяй, геафізыкай, мэханікай дэфармаванага цьвёрдага цела.