Перайсьці да зьместу

Чыжэвічы (Салігорскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чыжэвічы
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Салігорскі
Сельсавет Чыжэвіцкі
Першыя згадкі 1566
Часавы пас
Каардынаты 52°48′32″ пн. ш. 27°32′18″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 360 чал. (2016)
колькасьць двароў 434
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 174
Паштовы індэкс 223712
Нумарны знак 5
Чыжэвічы на мапе Беларусі ±
Чыжэвічы
Чыжэвічы
Чыжэвічы
Чыжэвічы
Чыжэвічы
Чыжэвічы

Чыжэ́вічы[1]вёска ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці, цэнтар Чыжэвіцкага сельсавету.

  • XX стагодзьдзе: 1930 год — 1500 чал., 300 двароў[2]; 1999 год — 384 чалавекі
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 250 чалавек; 2016 год — 360 чалавек, 434 двары

У вёсцы маецца 12 вулiц i 2 завулкi.

За 10 км на захад ад Чыжэвічаў праходзіць аўтамабільная дарога Р23 (МенскМікашэвічы).

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Свята-Пакроўская царква (1795–1808) — помнік драўлянага дойлідзтва, уваходзіць у лік самых старажытных драўляных храмаў на тэрыторыі Беларусі[3].
  • Сьвідравая вышка, зь якой 9 ліпеня 1949 року сьвідраўнікі брыгады А. І. Несьцерава Паўднёва-Беларускай геолягавыведнай партыі вынялі з глыбіні 349,5 мэтру калійную соль[4].
  • Стэла памяці загінулым шахцёрам[5].

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Недалёка ад Чыжэвічаў была Тамілава Гара, якая цяпер, пахаваная пад тэрыконамі. У пачатку ХХ стагодзьдзя сярод мясцовых жыхароў хадзiлi гісторыі пра невядомага француза, стомленага ад вайны і спачыўшага на вяршыні гэтай гары, а таксама пра швэда, які закапаў на гары тры бочкі з золатам, і ня простыя бочкі, а на залатых колцах. Як вядома, залатая бочка на колцах у сусветнай міталёгіі лічыцца сымбалем Сонца. Таму, верагодна, што тут некалі спраўлялі культ гэтага сьвяціла[6].
  • Вёсцы Чыжэвічы прысьвечаны аднайменны верш Анатоля Крывіцкага[7].
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 406
  2. У Чыжэвічах святкавалі 450-годдзе вёскі. Інфа-Кур’ер
  3. Салігорскі раён(недаступная спасылка) Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
  4. Гісторыя горада Салігорска Вандроўнiк
  5. Стэла памяці загінуўшым шахцёрам, в. Чыжэвічы Мой родны кут, як ты мне мілы…
  6. Узгоркі, апетыя ў міфах і паданнях. Старонка № 1 горада Ліды і Лідскага павета
  7. Анатоль Крывіцкі. Лiтаратурная Салiгоршчына