Аркадзь Чарнышэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аркадзь Чарнышэвіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 жніўня 1912(1912-08-08)
Памёр 18 студзеня 1967(1967-01-18) (54 гады)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Аркадзь Дзьмітрыевіч Чарнышэвіч (8 жніўня 1912, в. Кулакі, Салігорскі раён18 студзеня 1967) — беларускі празаік.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Па сканчэньні Старобінскай сямігодкі (1928) дапамагаў бацькам у гаспадарцы. Падрыхтаваў і адаслаў у Белдзяржвыдавецтва зборнік апавяданьняў «Хаты ажываюць», які не быў прыняты да друку. У 1930 бацьку раскулачылі і адправілі на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага каналу, а сям’ю вывезьлі ў Качоўскі раён Комі-Пярмяцкай акругі. А. Чарнышэвіч працаваў у пасёлку Янчэр рабочым на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў[1]. У 1940 годзе завочна Скончыў Кудымкарскую пэдагагічную вучэльню. У 1950 годзе вярнуўся на радзіму, быў прызначаны дырэктарам Насовіцкай, а потым Свірскай пачатковых школ Мядзельскага раёну. Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР з 1954 году. З 1954 году жыў у Радашковічах, потым пераехаў у Менск. Апошнія гады жыцьця былі асабліва творча актыўныя.

Пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае апавяданьне надрукаваў у 1927 (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Сталай літаратурнай працай пачаў займацца з 1940 годзе, калі апублікаваў у часопісе «Полымя рэвалюцыі» падборку апавяданьняў «Лета». Аўтар зборнікаў апавяданьняў «Суседзі» (1956), «Марцін Когут» (1958), «Праз зімы і вёсны» (1960), «Новы дом» (1967), «Апавяданьні» (1970), раманаў «Сьвітаньне» (1957), «Засьценак Малінаўка» (1964, ч. 1; 1965, ч. 2), у 1982 абедзьве часткі выйшлі пад назвай «Засьценак Малінаўка».

Творчасьці Аркадзя Чарнышэвіча ўласьцівы дакладнае веданьне вясковага побыту, сялянскай псыхалёгіі, грунтоўная распрацаванасьць вобразаў і малюнкаў беларускай прыроды, аналітыка, багатая мова.[2]

Пісаў для дзяцей. Выйшлі яго аповесьці «У адной сям'і» (1951), «На сажалках» (1955), зборнікі апавяданьняў «Зосін лужок» (1952), «Апавяданьні старога Арцёма» (1958), «Складанец» (1969).

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Выбраныя творы. Т 1-2. Мн., 1979.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго імем названа вуліца ў Радашковічах; на доме, дзе Аркадзь Чарнышэвіч жыў, павесілі мэмарыяльную дошку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. ^ А. Шыловіч (1997)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Бугаёў Дз. Шматграннасьць. Мн., 1970.
  • Куляшоў Ф. Шлях да майстэрства // Полымя. 1972. № 8.
  • Шыловіч А. Жаданая сустрэча // Полымя. 1980. № 7.
  • Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. Мн., 1994.

Вонкавыя сспасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]