Air Serbia
| Air Serbia | |
| Заснаваная | 1927 |
|---|---|
| Выкарыстоўваныя базы | Аэрапорт імя Ніколы Тэслы |
| Вузлы | Бялград |
| Бонусная праграма | Etihad Guest |
| Альянс | няма |
| Колькасьць самалётаў | 21 |
| Прызначэньні | 63[1] |
| Старэйшая кампанія | Сэрбія |
| Штаб-кватэра | Бялград, Сэрбія |
| Ключавыя постаці | Данэ Кондзіч (ґенэральны дырэктар) |
| Сайт | Air Serbia |


Air Serbia (на сэрбскай кірыліцы Ер Србиjа) — дзяржаўная авіякампанія Сэрбіі, знаходзіцца ў Бялградзе. Да распаду Югаславіі называлася Jугословенски Аеротранспорт (JAT) і мела міжнародную назву Yugoslav Airlines. 26 кастрычніка 2013 году Jat Airways была пераназвана ў Air Serbia.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Авіякампанія была заснавана ў 1927 годзе пад назвай Аеропут, а ў 1947 яе пераназвалі ў Jугословенски Аеротранспорт. У 1980-х гадох была адной з найбуйнейшых авіякампаній Эўропы. Аднак сытуацыя пагоршылася, калі напачатку 1990-х ААН увяла санкцыі, якія азначалі для кампаніі спыненьне міжнародных рэйсаў. Падчас бамбардаваньня Югаславіі ў 1999 годзе сіламі НАТА 9 авіяляйнэраў кампаніі былі эвакуяваныя ў Румынію[2]. Сёньня JAT ізноў зьдзяйсьняе рэйсы ў гарады Эўропы і падтрымлівае партнэрства зь некаторымі авіякампаніямі, у тым ліку Люфтганзай.
У 2006 годзе сэрбскія СМІ паведамлялі пра заплянаванае супрацоўніцтва кампаніі з Air India. Мэтай гэтага называлася заснаваньне новай кампаніі. Да таго ж, паведамлялася пра пляны Air India выкарыстоўваць Бялградзкі аэрапорт імя Ніколы Тэслы як транспартны вузел для палётаў у Паўночную Амэрыку. У жніўні 2007 году стала вядома пра прыватызацыю кампаніі, пасьля таго як годам раней яна ўпершыню ізноў стала прыбытковай. Цікавасьць да куплі кампаніі праявілі Air India, Аэрафлот, Air Berlin, Air One і Icelandair.
JAT Airways зьяўляецца галоўнай авіякампаніяй Сэрбіі. Акрамя яе, існуюць таксама авіякампаніі Aviogenex і Master Airways.
1 жніўня 2013 году JAT Airways і Etihad Airways падпісалі пагадненьне аб стратэгічным партнэрстве. Паводле гэтага пагадненьня 49% акцый JAT Airways пераходзяць да Etihad, пры гэтым Сэрбскі ўрад захоўвае 51% акцый JAT Airways. Паводле гэтага ж пагадненьня JAT з кастрычніка 2013 году павінна пачацца дзейнасьць пад брэндам Air Serbia па-сэрбску: Ер Србиjа. 26 кастрычніка 2013 году брэнд JAT канчаткова перастаў існаваць, і авіякампанія стала працаваць пад брэндам Air Serbia.
Міжнародныя рэйсы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]JAT Airways зьдзяйсьняе палёты зь Бялграду ў Франкфурт-на-Майне, Маскву, Мюнхэн, Бэрлін, Лёндан, Парыж, Вену, Цюрых і іншыя эўрапейскія гарады. Максымальная адлегласьць рэйсаў, якія зьдзяйсьняюцца кампаніяй, на студзень 2010 — 4074 км (Абу-Дабі), мінімальная — 278 км (Сараева)[a].
Азія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аэрапорт | Краіна | Адлегласьць, км | Самалёт | Заўвагі |
|---|---|---|---|---|
| Абу-Дабі | ААЭ | 4074 | Boeing 737—300 | да 4 лютага 2010 |
| Дубай | ААЭ | Boeing 737—300 і Boeing 737—700 | з 9 лютага 2010 | |
| Ларнака | Кіпр | 1780 | Boeing 737—300 | |
| Стамбул | Турцыя | 926 | Boeing 737—300 і Boeing 737—400 | |
| Тэль-Авіў | Ізраіль | 2090 | Boeing 737—300 |
Афрыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аэрапорт | Краіна | Адлегласьць, км | Самалёт | Заўвагі |
|---|---|---|---|---|
| Манасьцір | Туніс | 1400 | Boeing 737—300 | |
| Трыпалі | Лібія | 1820 | Boeing 737—300 | |
| Туніс | Туніс | Boeing 737—300 | сэзонны |
Эўропа
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аэрапорт | Краіна | Адлегласьць, км |
|---|---|---|
| Амстэрдам | Нідэрлянды | 1581 |
| Атэны | Грэцыя | 1044 |
| Бэрлін | Нямеччына | 1126 |
| Брусэль | Бэльгія | 1513 |
| Валета | Мальта | 1466 |
| Варшава | Польшча | 967 |
| Вена | Аўстрыя | 597 |
| Гамбург | Нямеччына | 1380 |
| Гановэр | Нямеччына | 1320 |
| Гётэборг | Швэцыя | 1710 |
| Дусэльдорф | Нямеччына | 1348 |
| Капэнгаген | Данія | 1462 |
| Лёндан | Вялікабрытанія | 1840 |
| Любляна | Славенія | 510 |
| Масква | Расея | 1950 |
| Мілян | Італія | 1020 |
| Мюнхэн | Нямеччына | 900 |
| Падгорыца | Чарнагорыя | 360 |
| Парыж | Францыя | 1542 |
| Прага | Чэхія | 858 |
| Рым | Італія | 833 |
| Салёнікі | Грэцыя | 658 |
| Сараева | Босьнія і Герцагавіна | 278 |
| Скоп’е | Паўночная Македонія | 468 |
| Стакгольм | Швэцыя | 1823 |
| Трыест | Італія | 641 |
| Франкфурт-на-Майне | Нямеччына | 1175 |
| Ціват | Чарнагорыя | 400 |
| Цюрых | Швайцарыя | 1028 |
| Штутгарт | Нямеччына | 1094 |
Былыя рэйсы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У табліцы прыведзены сьпіс былых маршрутаў, калі-небудзь зьдзейсьненых самалётамі кампаніі Jat:
Самалёты ў эксплюатацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На сьнежань 2016 году авіяпарк Air Serbia складаўся з[3]:
Катастрофы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У гісторыі пасажырскіх перавозак авіякампаніі Jat Airways былі дзьве катастрофы, у якіх загінулі 68 чалавек з 69 іх пасажыраў і чальцоў экіпажа:
- 26 студзеня 1972 — падчас палёту па маршруце JU364 Стакгольм — Капэнгаген — Загрэб — Бялград адбыўся выбух на борце і наступнае крушэньне самалёту McDonnell Douglas DC-9. Самалёт знаходзіўся на вышыні 10 000 мэтраў на ўчастку Капэнгаген — Загрэб. Яго абломкі зваліліся ў раёне вёскі Чэска Каменіцы (Чэхаславаччына, цяпер Усьцецкі край, Чэхія). Загінулі ўсе 23 пасажыры, і чатыры зь пяці чальцоў экіпажу. Выжыла толькі сьцюардэса Весна Вулавіч[4].
- 11 верасьня 1973 — самалёт маршруту Цітаград — Скоп’е ўрэзаўся ў гару Маганік каля Цітаграду (цяпер — Падгорыца, Чарнагорыя). Загінулі ўсе пасажыры і чальцы экіпажу, усяго 41 чалавек.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ тут і далей у табліцах зьвесткі па адлегласьці паводле часопісу Jat Airwais New Review.