Вузлавы аэрапорт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Вузлавы́ аэрапо́рт — аэрапорт, які выкарыстоўваецца авіякампаніяй ці некалькімі авіякампаніямі як пункт перасадкі пасажыраў і мае высокі адсотак стыкавых рэйсаў. Вузлавы аэрапорт зьяўляецца элемэнтам так званай зоркападобнай (веернай) сеткі маршрутаў, у якой пасажыры, што падарожнічаюць паміж аэрапортамі, ня злучанымі прамымі авіярэйсамі, могуць дасягнуць пункта прызначэньня, зьдзейсьніўшы перасадку з аднаго рэйса на іншы.

Авіякампаніі могуць выкарыстоўваць як адзін, так і некалькі вузлавых аэрапортаў. Яны выкарыстоўваюцца і ў пасажырскіх, і ў грузавых перавозках.

У многіх выпадках вузлавым аэрапортам авіякампаніі зьяўляецца найбуйнейшы аэрапорт краіны (напрыклад, аэрапорт Мінск-2 для авіякампаніі «Белавія»).