Абу Дабі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Абу Дабі
Абу Дабі
Flag of Abu Dhabi.svg
Сьцяг Абу Дабі
Першыя згадкі: 1760
Краіна: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
Кіраўнік: Халіфа бін Саід Аль-Нахаян
Плошча: 67 340 км²
Насельніцтва (2007)
колькасьць: 1 463 491 чал.
шчыльнасьць: 21,73 чал./км²
Часавы пас: UTC+4
Тэлефонны код: +9712
Геаграфічныя каардынаты: 24°28′41″ пн. ш. 54°22′1″ у. д. / 24.47806° пн. ш. 54.36694° у. д. / 24.47806; 54.36694Каардынаты: 24°28′41″ пн. ш. 54°22′1″ у. д. / 24.47806° пн. ш. 54.36694° у. д. / 24.47806; 54.36694
Абу Дабі на мапе Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў
Абу Дабі
Абу Дабі
Абу Дабі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.abudhabi.ae/

Абу́ Да́бі (па-арабску: أبو ظبي‎) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, і эмірату з такой жа назвай. Горад разьмешчаны на калябярэжнай высьпе Абу Дабі ў Пэрсыдзкай затоцы. Колькасьць жыхароў набліжаецца да 1 млн чалавек.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат пераважна пустэльны, тэмпэратура часта дасягае адзнакі 40°С, а ападкі дасягаюць толькі 100 мм за год.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абу Дабі — важны эканамічны, фінансавы і культурны цэнтар краіны, мае вялікі марскі порт (Міна Заед), міжнародны аэрапорт. Разьвіцьцё гораду зьвязанае з экспартам, здабываемай у краіне нафты. Тут знаходзяцца таксама і прадпрыемствы па перапрацоўцы нафты, апрасьненьня марской вады. З астатняй часткай краіны горад злучаны аўтастрадай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад быў заснаваны ў 1760 годзе. Пра гэта існуе прыгожая легенда: паляўнічыя прасьледавалі газэль, яна доўга скакала па пустэльні, а потым вывела паляўнічых на ўзьбярэжжа Пэрсыдзкай затокі, дзе кінулася ў ваду і пераплыла на выспу. Паляўнічыя рушыўшы за ёй выйшлі да крыніцы з чыстай вадой. Удзячныя паляўнічыя не адпусьцілі жывёлу, а заснаванае тут паселішча назвалі Абу Дабі (бацька газэлі).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Абу Дабісховішча мультымэдыйных матэрыялаў