Мэльбурн
| Мэльбурн | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Аўстралія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Вікторыя | ||||
| Першыя згадкі | 1835 | ||||
| Дата заснаваньня | 30 жніўня 1835 | ||||
| Горад з | 1847 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 9992,5 км² | ||||
| Тып клімату | марскі клімат | ||||
| Вышыня НУМ | 31 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 37°49′14″ пд. ш. 144°57′41″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 4 900 000 чал. (2018) | ||||
| Афіцыйная мова | аўстралійская ангельская мова[d] | ||||
| Этнахаронімы | Melburnian[1], Melburnians[1] і Melburniani | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0370[2][3], 0371[2][3], 0372[2][3], 0374[2][3], 0376[2][3], 0377[2][3], 0378[2][3], 0379[2][3], 0383[2][3], 0385[2][3], 0386[2][3], 0390[2][3], 0391[2][3], 0392[2][3], 0393[2][3], 0394[2][3], 0395[2][3], 0396[2][3], 0398[2][3] і 0399[2][3] | ||||
| Паштовы індэкс | 3000–3207 | ||||
| Сайт | melbourne.vic.gov.au | ||||
| Мэльбурн на мапе Аўстраліі Мэльбурн | |||||
Мэльбурн (па-ангельску: Melbourne [ˈmɛlbə(r)n], мясцовае вымаўленьне таксама [ˈmælbən, -bn̩]) — другі паводле велічыні горад у Аўстраліі, цэнтар штату Вікторыя, разьмешчаны вакол заліва Порт-Філіп. Колькасьць насельніцтва з прыгарадамі складае каля 3,8 мільёну чалавек (паводле ацэнак на 2007 год)[4].
Горад лічыцца адным з асноўных камэрцыйных, прамысловых і культурных цэнтраў Аўстраліі. Мэльбурн таксама часта завуць «спартовай і культурнай сталіцай» краіны, бо ў ім праходзяць шматлікія спартовыя і культурныя падзеі ў жыцьці Аўстраліі[5]. Горад знакаміты сваім спалучэньнем віктарыянскай і сучаснай архітэктуры, шматлікімі паркамі і садамі, шматаблічным і шматнацыянальным насельніцтвам. У 1956 годзе Мэльбурн прымаў у сябе летнія Алімпійскія гульні, а ў 2006 годзе — Гульні Садружнасьці[5]. Тут жа ў 1981 годзе праходзіла сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў Брытанскай Садружнасьці нацыяў, а ў 2006 годзе — саміт «Групы дваццаці», у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дзевятнаццаці найбольш разьвітых краінаў.
Мэльбурн быў заснаваны вольнымі пасяленцамі ў 1835 годзе як сельскагаспадарчае паселішча на беразе ракі Яры (гэта адбылося праз 47 гадоў пасьля зьяўленьня першага эўрапейскага паселішча ў Аўстраліі)[6]. Дзякуючы залатой ліхаманцы ў Вікторыі горад хутка ператварыўся ў мэтраполію і стаў да 1865 году самым буйным і найважнейшым горадам Аўстраліі[7]. Але ўжо ў пачатку XX стагодзьдзя ён саступіў пальму першынства Сыднэю[8].
У пэрыяд з 1901 году, калі была ўтворана Фэдэрацыя Аўстраліі, і да 1927 году, калі сталіцай дзяржавы стаў горад Канбэра, у Мэльбурне разьмяшчаліся аўстралійскія ўрадавыя ўстановы[9].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Плошча Фэдэрацыі
- Плян Годла — праект забудовы Мэльбурну
- Мэльбурнскі музэй
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Collins Online English Dictionary (анг.) — Glasgow: Collins.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Telecommunications Numbering Plan 2015
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Telstra J // Charging Zones (анг.) — 2018. — 274 p.
- ↑ Regional Population Growth, Australia, 2006-07. (анг.). Australian Bureau of Statistics. Праверана 2010-02-08 г.
- 1 2 Commonwealth Games Melbourne 2006 (анг.). Australian Government. Culture and Recreation Portal. Праверана 2010-02-08 г.
- ↑ City of Melbourne. Settlement – foundation and surveying. (анг.). City of Melbourne. Праверана 2010-02-08 г.
- ↑ James Jupp. Fassa The Snowy Mountains Scheme and Multicultural Australia. (анг.). Australian Academy of Technological Sciences and Engineering.. Праверана 2010-02-08 г.
- ↑ Robert. Lee Linking a Nation: Australia's Transport and Communications 1788 - 1970. (анг.). Australian Government. Australian Heritage Council.. Праверана 2010-02-08 г.
- ↑ Kristin.Otto When Melbourne was Australia’s capital city. (анг.). The University of Melbourne/. Праверана 2010-02-08 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мэльбурн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў