Перайсьці да зьместу

Баня Лука

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Баня-Лука»)
Баня Лука
бас. Banja Luka
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Дзяржаўнае ўтварэньне Рэспубліка Сэрбская
Абшчына Баня Лука
Дата заснаваньня 6 лютага 1494
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Banja Luka[d] Draško Stanivuković[d]
Геаграфія
Плошча
  • 1238,89 км²
Вышыня НУМ 163 ± 1 м
Часавы пас
Каардынаты 44°46′21″ пн. ш. 17°11′33″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • 185 042 чал. (2013)
Этнахаронімы Banilucien[1], Banilucienne[1], Banjalučanin і Banjalučanka
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 051
Паштовы індэкс 78000
Сайт banjaluka.rs.ba (сэрб.) (анг.)
Баня Лука на мапе Босьніі і Герцагавіны
Баня Лука
Баня Лука
Баня Лука

Баня Лука (бас. Banja Luka, сэрб. Бања Лука) — горад на поўначы Босьніі і Герцагавіны ў Сэрбскай Рэспубліцы.

Насельніцтва — 184,3 тыс. чалавек (2018, другі горад Босьніі і Герцагавіны паводле колькасьці насельніцтва)[2]. Разьмешчаны на рацэ Врбас. Назва мае сэнс «бані сьвятога Лукі»[3]. Ад XVI стагодзьдзя ў складзе Асманскай імпэрыі. У 1583 годзе пабудаваная мячэт Фэрхад-паша. Цэнтар вытворчасьці вырабаў са скуры, меху, срэбра і золата. У 1737 годзе адбылася бітва паміж Аўстрыяй ды Асманскай імпэрыяй за крэпасьць Баня-Лука. У 1878 перайшоў у склад Аўстра-Вугорскай імпэрыі. Стаў хутка разьвівацца — пабудаваныя дарогі, адчыніліся прадпрыемствы. Быў галоўным горадам аднайменнай акругі[4]. У 1885 годзе налічвалася 11357 жыхароў. У 1926 годзе заснаваны футбольны клюб Борац Баня-Лука, трохразовы чэмпіён Босьніі і Герцагавіны. У 1930 годзе адчыненыя Нацыянальны музэй Рэспублікі Сэрбскай і Нацыянальны тэатар, у 1932 годзе — культурны цэнтар «Банскі Двор». У 1937 годзе пабудаваны Гарадзкі стадыён. У 1950 годзе адчынены пэдагагічны інстытут. У 1950 годзе ўтвораны гандбольны клюб Борац Баня Лука, уладальнік Кубка эўрапэйскіх чэмпіёнаў (1976). У 1962 годзе заснаваны электратэхнічны інстытут. У 1975 годзе адчынены Баня-Луцкі ўнівэрсытэт.

На 2021 год дзейнічала «Банялуцкая біржа». Зараз пераважаюць прадпрыемствы табачных вырабаў, піва, кансэрваў з садавіны ды гародніны. Прадпрыемства па вытворчасьці паперы санітарна-гігіенічнага прызначэньня SHP Celex. Разьвіты турызм — у 2018 годзе 85 тыс. чалавек. Чыгуначная станцыя, аэрапорт[2].

  1. 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  2. 1 2 Тархов С. А. (16 кастрычніка 2023) Баня-Лука (рас.) Большая российская энциклопедия: научно-образовательный портал
  3. Banja Luka (анг.) Encyclopedia Britannica Праверана 2 сьнежня 2024 г.
  4. Баньялука // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. т. III (1891): Банки — Бергер, с. 17.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]