Перайсьці да зьместу

Тымішаара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тымішаара
рум. Timișoara
Населены пункт
Герб
Краіна Румынія
Гістарычная вобласьць Банат
Жудзец Тыміш
Першыя згадкі 1175
Дата заснаваньня 1212
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Timișoara[d] Дамінік Фрыц[d][1]
Геаграфія
Плошча 130,5 км²
Вышыня НУМ 90 м
Часавы пас
Каардынаты 45°45′35″ пн. ш. 21°13′48″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 319 279 чал. (2011)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+40) 02 56
Паштовы індэкс 300001-300990
Нумарны знак TM
Узнагароды
Сайт Сайт (рум.)
Тымішаара на мапе Румыніі
Тымішаара
Тымішаара
Тымішаара

Тымішаара (па-румынску: Timișoara [timiˈʃo̯ara], назва паходзіць ад па-вугорску: Temesvar) — горад на захадзе Румыніі, гістарычны цэнтар вобласьці Банат, адміністрацыйны цэнтар жудзецу Тыміш. Насельніцтва — 319 279 чалавек. Плошча — 130,5 км².

Першыя зьвесткі пра горад Тэмэшвар гісторыкі знаходзяць у крыніцах XIII стагодзьдзя, калі ён быў спустошаны татарамі. У XIV стагодзьдзі гэта была невялікая фартэцыя пасярод балотаў. Вугорскі кароль Карл Робэрт, які наведаў гэтыя краі ў 1307 годзе, загадаў пабудаваць тут палац, а ў XV стагодзьдзі горад некаторы час служыў рэзыдэнцыяй вялікага Гуньядзі. Тэмэшвар быў першым горадам Вугорскага каралеўства, які атрымаў уласны герб (1365); на ім быў намаляваны цмок, які, верагодна, сымбалізаваў багамільскую ерась.

У 1552 годзе Тэмэшвар быў узяты турэцкімі войскамі на чале з Ахмэд-пашой. За 160 гадоў у якасьці цэнтру Тэмэшварскага эялету горад зьведаў моцны мусульманскі ўплыў, тут будаваліся мячэты. Пасьля таго, як Яўген Савойскі адваяваў яго ў турак у 1716 годзе, Габсбургі плянамерна зьнішчылі сьляды асманскага валадарства, перабудаваўшы цэнтар гораду ў стылі барока.

Пры распадзе Аўстра-Вугоршчыны ў 1918 годзе Тымішаару спрабавалі далучыць сэрбы, але ўжо ў 1919 годзе горад атрымаў румынскую адміністрацыю. У канцы 1930-х тут быў збудаваны найбуйнейшы праваслаўны храм Румыніі — Тымішаарскі сабор. Падчас Другой сусьветнай вайны горад падвяргаўся моцным бамбардзіроўкам хаўрусьнікаў.

16 сьнежня 1989 году з народнага выступленьня ў Тымішаары, выкліканага рашэньнем уладаў аб высяленьні пастара Ласла Цёкеша, пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да зьвяржэньня Нікалае Чаўшэску.

Грамадзкі транспарт гораду прадстаўлены 10 трамвайнымі, 8 тралейбуснымі і 20 аўтобуснымі лініямі. У горадзе разьмешчаны трэці паводле пасажыраабароту аэрапорт у краіне.

Горад зьяўляецца важным чыгуначным і транспартным цэнтрам і злучаны з усімі іншымі буйнымі гарадамі Румыніі.

Чумны слуп Пляц Перамогі з Тымішаарскім саборам Пляц Унірыі ў старой частцы гораду

Тымішаара зьяўляецца горадам-сябрам наступных гарадоў:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]