Анкара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анкара
турэц. Ankara
Анкара
Краіна: Турэччына
Рэгіён: Цэнтральная Анатолія
Правінцыя: Анкара
Кіраўнік: Мансур Яваш[d][1]
Плошча: 2516 км²
Вышыня: 938 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 4 338 620 чал.
шчыльнасьць: 1724,41 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 312
Паштовы індэкс: 06000–06999
Нумарны знак: 06
Геаграфічныя каардынаты: 39°52′ пн. ш. 32°52′ у. д. / 39.867° пн. ш. 32.867° у. д. / 39.867; 32.867Каардынаты: 39°52′ пн. ш. 32°52′ у. д. / 39.867° пн. ш. 32.867° у. д. / 39.867; 32.867
Анкара на мапе Турэччыны
Анкара
Анкара
Анкара
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ankara.gov.tr/

Анкара́ (па-турэцку: Ankara) — сталіца і другі па велічыні (пасьля Стамбулу) горад Турэччыны. Насельніцтва складае 4 338 620 жыхароў паводле зьвестак на 2011 год. Палітычны, культурны, эканамічны і прамысловы цэнтар краіны, месца знаходжаньня турэцкага прэзыдэнта, парлямэнта, урада, вышэйшых судовых установаў, усіх замежных пасольстваў. Анкара — істотны транспартны вузел у цэнтры краіны, на скрыжаваньні чыгункавых і аўтамабільных шляхоў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад быў заснаваны верагодна хетамі, альбо іхнымі папярэднімі хатамі. Першая згадка пра места датуецца каля 1200 годам да н. э. пад хецкай назвай Анкуваш. Галяты й старажытныя рымляне выкарыстоўвалі назву Анкіра (лац. Ancyra), у клясычны, эліністычны й бізантыйскі пэрыяд горад вядомы як Анкыра. З адыходам да сэльджукаў у 1073 годзе й да 1930 году горад насіў імя Ангора.

Узвышэньне гораду пачалося ў VII стагодзьдзі да н. э. пры фрыгійскім цары Мідасе. У старажытнасьці й Сярэднявеччы ён быў важны цэнтрам караваннага гандлю ў Анатоліі. У XIV стагодзьдзі места было заваявана туркамі-асманамі. У ліпені 1402 году каля Анкары адбылася бітва паміж Тымурам і Баязідам, вядомая як Анкарская бітва 1402 году. З 1864 году Анкара зьяўлялася цэнтрам вілаету Анадалу. З канца 1919 году — цэнтрам нацыянальна-вызваленчага руху Турэччыны, рэзыдэнцыяй Прадстаўнічага камітэта. З 23 красавіка 1920 году горад ёсьць местам знаходжаньня Вялікага нацыянальнага сходу Турэччыны й створанага ім ураду ў супрацьстаяньні з султанска-халіфскім Стамбулам. 13 кастрычніка 1923 году Анкара была аб’яўлена сталіцай Турэччыны.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Nuvola apps kweather.svg Кліматычныя зьвесткі для Анкары Weather-rain-thunderstorm.svg
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 11,1 17,7 27,2 27,7 31,1 38,8 37,2 42,2 33,3 30,0 21,1 17,2 42,2
Сярэдні максымум t, °C 1,6 4,4 10,0 15,5 20,0 24,4 27,7 28,3 24,4 18,3 10,5 4,4 16,1
Сярэдняя t, °C −2,5 −0,3 4,2 9,4 13,3 16,9 20,2 20,5 16,3 11,0 4,7 0,5 9,7
Сярэдні мінімум t, °C −6,6 −5 −1,6 3,3 6,6 9,4 12,7 12,7 8,3 3,8 −1,1 −3,3 3,3
Абсалютны мінімум t, °C −31,1 −31,1 −27,2 −7,2 −6,1 0,5 3,8 3,8 −2,2 −8,8 −12,2 −17,2 −31,1
Норма ападкаў, мм 40 31 36 51 52 39 17 15 18 32 36 48 417
Вільготнасьць, % 71 62 51 46 44 40 35 33 34 42 54 69 48
Крыніца: Weatherbase(анг.)

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе маюцца 13 вышэйшых навучальных установаў, як то 8 унівэрсытэтаў, ваенная, ваенна-мэдычная й паліцэйская акадэміі. 22 тэатры й канцэртныя пляцоўкі. Праводзяцца рэгулярныя тэатральныя, музычныя й кінафэстывалі.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Анкарасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б https://www.ankara.bel.tr/baskan?web=1