Перайсьці да зьместу

Бірмінггэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бірмінггэм
Населены пункт
Муніцыпальны дом Бірмінггэму
Муніцыпальны дом Бірмінггэму
Сьцяг Герб
Краіна Вялікабрытанія
Гістарычнае графства Ўорўікшыр
Цырыманіяльнае графства Заходні Мідлэндс
Першыя згадкі 7 стагодзьдзе
Дата заснаваньня VII стагодзьдзе
Горад з 1889
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Зафар Ікбаль[d][1]
Геаграфія
Плошча 267,8 км²
Вышыня НУМ 140 м
Часавы пас
Каардынаты 52°29′01″ пн. ш. 1°54′23″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1 074 300 чал. (2011)
Этнічны склад насельніцтва 66,7% белыя (62,1% брытанцы)
21,0% азіяты
6,7% чорныя
3,2% зьмешаная раса
1,2% кітайцы
1,2% іншыя (2007)
Афіцыйная мова ангельская
Этнахаронімы Brummie
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0121
Паштовы індэкс B
Сайт birmingham.gov.uk
Бірмінггэм на мапе Вялікабрытаніі
Бірмінггэм
Бірмінггэм
Бірмінггэм

Бі́рмінггэм (па-ангельску: Birmingham; [ˈbɜːmɪŋəm], мясц. вымаўл. [ˈbɝːmɪŋɡəm]) — горад у Ангельшчыне, выдзелены ў асобны раён са статусам «сіці», у цэнтры цырыманіяльнага і мэтрапольнага графства Заходні Мідлэндс.

Першыя сталыя паселішчы зьявіліся напрыканцы VI стагодзьдзя — пачатку VII стагодзьдзя[2][3]. Бірмінггэм ёсьць найбольш густа населеным брытанскім горадам пасьля Лёндану з насельніцтвам 1 016 800 чалавек (перапіс 2008)[4]. Горад разьмяшчаецца ў цэнтры заходня-мідландсаўскай канурбацыі — другога па населенасьці гарадзкога раёна Вялікабрытаніі з насельніцтвам 2 284 093 чалавек (перапіс 2001)[5]. Бірмінггэмскі мэтрапольны абшар, які ўключае ў сябе прымежныя прыгарады, зь якімі горад шчыльна зьнітаваны людзкой ківачнай міграцыяй, ёсьць другім паводле населенасьці ў Вялікабрытаніі з агульным насельніцтвам 3 683 000 чалавек[6].

Бірмінггэм быў адным з цэнтральных асяродкаў Індустрыяльнай рэвалюцыі, за што пазьней атрымаў мянушку «Майстэрня сьвету» (анг. The workshop of the world) або «Горад тысячы гандлёвых угодаў» (анг. City of a thousand trades)[7]. Нягледзячы на тое, што індустрыяльная значнасьць гэтага гораду зьнізілася, Бірмінггэм разьвіўся да статусу нацыянальнага камэрцыянага цэнтру, які лічыцца другім па ліку найлепшым месцам для вядзеньня бізнэсу[8]. Бірмінггэм уважаецца за цэнтрам дзейнасьці канфэрэнцыяў, розьнічнага гандлю, спартовых спаборніцтваў у шэрагу з стала разьвітымі сфэрамі высокіх тэхналёгіяў, навуковых дасьледваньняў і прагрэсіўнай галіны эканомікі, якія падтрымліваюцца трыма тамтэйшымі ўнівэрсытэтамі. Таксама Бірмінггэм ёсьць чацьвертым паводле ліку самым наведвальным замежнымі турыстамі горадам у Вялікабрытаніі[9] і мае другую па ліку буйнейшую гарадзкую эканоміку[10].

У 2010 годзе Бірмінггэм атрымаў 55 месца ў ліку гарадоў з найлепшымі ўмовамі жыцьця ў сьвеце паводле кансалтынгавай кампаніі Mercer[11]. У цяперашні час распрацоўваецца буйны праект «Вялікі горад» (анг. Big City Plan) па пераўладкаваньні цэнтральнай часткі Бірмінггэма з мэтай зрабіць яго 20-м па ліку горадам з найлепшымі ўмовамі жыцьця ў сьвеце[12]. У гутарковай мове насельнікаў Бірмінггэма называюць «Brummies», тэрмінам утвораным ад слова «Brum» — адной зь мянушак горада. Сама мянушка можа быць утворана ад дыялектнай назвы горада «Brummagem»[13], якая ў сваю чаргу можа быць утворана ад адной з ранейшых назваў горада накшталт «Bromwicham»[14]. Існуе своеасаблівы бірмінггэмскі дыялект і акцэнт.

Бірмінггэм быў заснаваны прыблізна ў VI або VII стагодзьдзі як невялікае паселішча ў тады шчыльна лясістым рэгіёне Ардэн у Мэрсіі.

Гравюра Ўільяма Ўэстлі «Ўсходні від Бірмінггэму» 1732 году.

Разьвіцьцё Бірмінггэму ў значны гарадзкі і камэрцыйны цэнтар пачалося ў 1166 годзе, калі лорд Пітэр дэ Бэрмінггэм атрымаў хартыю, якая дазволіла яму арганізаваць рынак пры сваім замку[15][16]. Гэта замацавала Бірмінггэм як галоўны камэрцыйны цэнтар Бірмінггэмскага плята ў час, калі эканоміка рэгіёну хутка разьвівалася, а рост насельніцтва па ўсёй краіне прыводзіў да расчышчэньня, апрацоўкі і засваеньня раней неапрацаваных земляў[15][17]. Цягам стагодзьдзя па атрыманьні хартыі паселішча ператварылася на заможны гарадзкі цэнтар з гандлярамі і рамесьнікамі[18]. Да 1327 году ён быў трэцім паводле велічыні горадам ва Ўорўікшыры[19], і заставаўся на гэтай пазыцыі наступныя 200 гадоў. Асноўныя кіроўныя інстытуты сярэднявечнага места ўлучалі супольнасьць Сьвятога Крыжа і лордамі з роду Бірмінггэму страцілі свой уплыў паміж 1536 і 1547 гадамі[20], пакінуўшы горад зь незвычайна высокай ступеньню сацыяльнай і эканамічнай свабоды[21][22][23].

Важнасьць вытворчасьці жалезных вырабаў для эканомікі Бірмінггэму была вядомай ужо ў 1538 годзе і хутка павялічвалася зь цягам стагодзьдзя[24]. Ня менш значнай была роля гораду як цэнтру гандля жалезам[25]. Да 1600-х гадоў Бірмінггэм стаў камэрцыйным вузлом сеткі кавальняў і печаў, што цягнулася ад Паўднёвага Ўэльсу да Чэшыру[26], а мясцовыя гандляры прадавалі гатовыя вырабы нават ва Вэст-Індыі[27]. Гэтыя гандлёвыя сувязі далі бірмінггэмскім мэталюргам дасяг да значна шырэйшых рынкаў, што дазваляла ім адыходзіць ад менш кваліфікаваных рамёстваў, якія выраблялі базавыя тавары для мясцовага продажу, і пераходзіць да больш шырокага спэктру спэцыялізаваных, больш кваліфікаваных і больш прыбытковых заняткаў[28].

Бірмінггэмскі прамысловец Мэт’ю Болтан.

Да часу Ангельскай грамадзянскай вайны бурна разьвітая эканоміка места, рост ягонага насельніцтва, высокая сацыяльная мабільнасьць і культурны плюралізм прывялі да фармаваньня новых сацыяльных структураў, вельмі адрозных ад структураў іншых рэгіёнаў краіны[29]. Сувязі паміж людзьмі будаваліся на практычных камэрцыйных дачыненьнях, а не на жорсткім патэрналізьме і падпарадкаванасьці фэадальнага грамадзтва, і ляяльнасьць да традыцыйных герархіяў афіцыйнай царквы і арыстакратыі была слабою[29]. Рэпутацыя гораду як асяродку палітычнага радыкалізму і ягоныя моцныя парлямэнцкія прыхільнасьці прывялі да нападу на горад каралеўскіх войскаў, вынікам чаго стала бітва за Бірмінггэм у 1643 годзе[30], а ў 1630-х ён стаў цэнтрам пурытанства[29] і прытулкам для нонканфармістаў з 1660-х гадоў[23].

Да 1700 году насельніцтва Бірмінггэму павялічылася ў пятнаццаць разоў, і горад стаў пятым паводле велічыні ў Ангельшчыне і Ўэйлзе[31]. У XVIII стагодзьдзі гэтая традыцыя свабоднага мысьленьня і супрацы ператварылася на культурную зьяву, вядомую цяпер як Асьветніцтва Мідлэнду[32]. Горад стаў значным цэнтрам літаратурнай, музычнай, мастацкай і тэатральнай дзейнасьці[33][34], а ягоныя грамадзяне сталі ўплывовымі ўдзельнікамі абмену філязофскімі і навуковымі ідэямі сярод эўрапейскай інтэлектуальнай эліты[35]. Шчыльная повязь паміж бірмінггэмскімі мысьлярамі і буйнымі вытворцамі[36][37] ў асобах такіх, як то Мэт’ю Болтан і Джэймз Кір[38], зрабіла горад асабліва важным дзеля абмену ведамі паміж чыстай навукай і практычным сьветам вытворчасьці і тэхналёгіі[39][40]. Гэта стварыла «ланцуговую рэакцыю інавацыяў»[41], сфармавала ключавое зьвяно паміж ранейшай навуковай рэвалюцыяй і наступнай індустрыяльнай рэвалюцыяй[42].

Фабрыка Сога заклала рэвалюцыйны падыход да вытворчага працэсу.

Выбуховы індустрыяльны рост Бірмінггэму пачаўся раней, чым у тэкстыльных гарадах Поўначы Ангельшчыны[43][44][45][46], бо быў абумоўлены іншымі фактарамі. Замест эканоміі на маштабе зь нізкааплатнай, некваліфікаванай працоўнай сілай, якая вырабляла адзін масавы прадукт, як то бавоўну, у вялікіх мэханізаваных вытворчых адзінках, індустрыяльнае разьвіцьцё Бірмінггэму грунтавалася на адаптыўнасьці і крэатыўнасьці высокааплатнай працоўнай сілы з выразным падзелам працы, якая займалася шырокім наборам кваліфікаваных спэцыялізаваных рамёстваў і вырабляла разнастайны асартымэнт прадукцыі ў высокапрадпрымальніцкай эканоміцы малых, часта самастойных майстэрняў[47][48][49][50][51][52][53][39]. Гэта прывяло да выключнага ўзроўню вынаходлівасьці, то бок паміж 1760 і 1850 гадамі жыхары места зарэгістравалі больш патэнтаў, чым жыхары любога іншага брытанскага гораду або мястэчка, прычым больш чым утрая[54][55]. Патрэба ў капітале для падсілкоўваньня хуткарослай эканомікі таксама прывяла да таго, што Бірмінггэм ператварыўся ў буйны фінансавы і камэрцыйны цэнтар з шырокімі міжнароднымі сувязямі[56]. Lloyds Bank быў заснаваны ў горадзе ў 1765 годзе[57]. Да 1800 году Заходні Мідлэнд меў больш банкаўскіх офісаў на душу насельніцтва, чым любы іншы рэгіён Вялікабрытаніі, улучна зь Лёнданам[56].

Інавацыі ў Бірмінггэме XVIII стагодзьдзя часта мелі выгляд паступовых, дробнамаштабных удасканаленьняў існых працэсаў[58][55], але таксама ўлучалі і значныя распрацоўкі, што ляжалі ў аснове ўзьнікненьня індустрыяльнага грамадзтва. У 1709 годзе Абрагам Дарбі I, выхаваны ў Бірмінггэме, пераехаў у Коўлбрукдэйл, дзе пабудаваў першую доменную печ, якая пасьпяхова выплаўляла жалезную руду з выкарыстаньнем коксу, што кардынальна зьмяніла якасьць, аб’ём і маштаб вытворчасьці чыгуну[59]. У 1732 годзе Льюіс Пол і Джон Ўаят вынайшлі ролікавае прадзільніцтва, што паклала пачатак пераўтварэньням у мэханізацыі бавоўнавай прамысловасьці[60]. У 1741 годзе яны ж адкрылі першую ў сьвеце бавоўнавую фабрыку ў Бірмінггэме[60]. У 1746 годзе Джон Рэбак вынайшаў камэрны алавяны працэс, які дазволіў зрабіць буйнамаштабнай вытворчасьць серчанай кісьлі[61], а ў 1780 годзе Джэймз Кір распрацаваў працэс масавай вытворчасьці лугу[62], поруч гэтыя вынаходзтвы азначылі нараджэньне сучаснай хімічнай індустрыі[63]. У 1765 годзе Мэт’ю Болтан адкрыў фабрыку Сога, дзе ўпершыню пад адным дахам былі аб’яднаныя і мэханізаваныя раней асобныя вытворчыя працэсы праз сыстэму, вядомую як «рацыянальная вытворчасьць»[64]. Як найбуйнейшая вытворчая адзінка ў Эўропе, яна стала сымбалем узьнікненьня фабрычнай сыстэмы[65]. Найбольш значным, аднак, было стварэньне ў 1776 годзе індустрыяльнага паравога рухавіка Джэймзам Ўатам і Мэт’ю Болтанам[66]. Упершыню ў гісторыі вызваліўшы вытворчыя мажлівасьці чалавечага грамадзтва ад абмежаванай дасяжнасьці ручной, воднай і жывёльнай сілы, гэтая падзея была, бадай, ключавым момантам усёй прамысловай рэвалюцыі і вырашальным фактарам сусьветнага росту прадукцыйнасьці ў наступным стагодзьдзі[67][68][69].

Футбольны стадыён Віла Парк.

Бірмінггэм адыграў важную ролю ў гісторыі сучаснага спорту. Футбольная ліга, якая ўважаецца за першае ў сьвеце лігавае футбольная спаборніцтва, была заснаваная жыхаром Бірмінггэму і дырэктарам «Астан Вілы» Ўільямам Макгрэгарам, які ў 1888 годзе напісаў да дырэктароў іншых клюбаў з прапановай дзесяці або дванаццаці найбольш выбітным клюбам Ангельшчыны аб’яднацца для арганізацыі хатніх і выязных матчаў на кожны сэзон[70]. Сучасная гульня ў тэніс была распрацаваная паміж 1859 і 1865 гадамі Гары Джэмам і ягоным сябрам Аўгурыё Пэрэрам у доме Пэрэра ў Эджбастане[71], а Эджбастанскае таварыства стральбы з лука і травянога тэнісу застаецца найстарэйшым тэнісным клюбам у сьвеце[72]. Крыкетная ліга Бірмінггэму і ваколіцаў уважаецца за найстарэйшую крыкетную лігу ў сьвеце[73], а горад быў адным з гаспадароў першага ў гісторыі чэмпіянату сьвету па крыкеце як сярод жанчынаў у 1973 годзе, гэтак і сярод мужчынаў у 1975 годзе[74]. Бірмінггэм стаў першым горадам, названага Спартовай радай Вялікабрытаніі як Нацыянальны горад спорту[75]. Бірмінггэм быў абраны перад Лёнданам і Манчэстэрам як мажлівы горад-гаспадар на летнія Алімпійскія гульні 1992 году[76], але места не прайшло ў фінальны этап адбору, саступіўшы ў выніку Барсэлёне[77].

Тэставы матч на крыкетным стадыёне Эджбастан.

Сёньня ў месьце базуюцца два прафэсійныя футбольныя клюбы, як то «Астан Віла», заснаваная ў 1874 годзе і які гуляе на Віла Парку, і «Бірмінггэм Сіці», заснаванага ў 1875 годзе і які свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Сэйнт-Эндрус. Суперніцтва паміж клюбамі вельмі вострае, а матчы паміж імі называюцца як Дэрбі другога гораду[78]. «Ўэст Бромўіч Альбіён» таксама мае заўзятараў у Бірмінггэмскім рэгіёне, бо месьціцца адразу за гарадзкой мяжою у Сэндўэлі. «Ковэнтры Сіці» таксама кароткачасова гуляў на Сэйнт-Эндрус два сэзоны ў час паміж 2019 і 2021 гадамі праз працяглы канфлікт з уладальнікамі сваёй мясцовай арэны адносна ўмоваў ейнага выкарыстаньня.

Атлетычная арэна Аляксандар-Стэдыюм.

Крыкетны клюб «Ўорўікшыр Каўнці» свае хатнія матчы арганізоўвае на стадыёне Эджбастан, які ёсьць найбуйнейшым крыкетным стадыёнам у Вялікабрытаніі пасьля сталічнай крыкетнай арэны Лордс[79]. Менавіта на стадыёне Эджбастан Браян Лара стаў першым у гісторыі бэтсмэнам у крыкецкіх матчах першай клясы, які назьбіраў 501 пункт і ня быў выбіты з гульні, выступаючы за «Ўорўікшыр Каўнці» ў 1994 годзе[80]. Бірмінггэм таксама ёсьць домам прафэсійных клюбаў з рэгбі-юніян, як то «Бірмінггэм Мозьлі» і «Бірмінггэм энд Салігал»[81][82]. У горадзе маецца паўпрафэсійны клюб рэгбі-лігі, вядомы як «Мідлэндс Гарыкейнз», а таксама аматарскі клюб «Бірмінггэм Бульдогс»[83]. Таксама тут ёсьць клюбы па амэрыканскім футболе і бэйсболе[84].

Дзьве буйныя гольфавыя пляцоўкі месьцяцца на ўскраінах гораду. У Бэлфраі ля Сатан-Колдфілду месьціцца штаб-кватэра Прафэсінай гольфавай асацыяцыі[85], тут шмат разоў ладзіўся Кубак Райдэра[86]. Яшчэ адзін гольфавы клюб ля Бірмінггэмскага аэрапорту таксама рэгулярна прымае турніры Эўрапейскага туру, улучна з Брытанскім мастэрз і адкрытым чэмпіянатам Ангельшчыны[87]. Бірмінггэмская клясыка поруч з турнірамі Ўімбэлдану і Істбарну ёсьць адным з трох брытанскіх турніраў сэрыі ЖТА Туру[88]. Гэты турнір штогод ладзіцца ў Эджбастанскім клюбе, які ў 2010 годзе абвесьціў пляны шматмільённай рэканструкцыі, улучна з пабудовай новага цэнтральнага корта-вітрыны і музэем, што мае засьведчыць бірмінггэмскія вытокі гульні[89]. Аляксандар-Стэдыюм у Пэры-Бар ёсьць месцам, дзе базуецца Брытанская атлетычная асацыяцыя[90]. Таксама гэта адзін з двух брытанскіх стадыёнаў, якія прымаюць этапы элітнай міжнароднай Дыямэнтавай лігі[91]. Гэтая арэна ёсьць домам атлетычнага клюбу «Бірчфілд Гарыерз», у складзе якіх трэнуюцца шмат атлетаў з розных краінаў сьвету. Арэна была абраная месцам правядзеньня ў 2026 годзе чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы.

  1. https://www.birmingham.gov.uk/news/article/1569/councillor_zafar_iqbal_takes_office_as_birminghams_new_lord_mayor
  2. Leather 2001. С. 5.
  3. Gelling, Margaret (1956). «Some notes on the place-names of Birmingham and the surrounding district». Transactions & Proceedings, Birmingham Archaeological Society (72): 14–17.
  4. «Local Authority Profile — Birmingham». Nomis — Official Labour Market Statistics. Office for National Statistics. 2009.  (анг.)
  5. «Usual resident population: Census 2001, Key Statistics for urban areas» Office for National Statistics.  (анг.)
  6. «British urban pattern: population data»(недаступная спасылка) (PDF). ESPON project 1.4.3 Study on Urban Functions. European Union — European Spatial Planning Observation Network. March 2007.  (анг.)
  7. «Decline of the city of a thousand trades» // Birmingham Mail, 17 красавіка 2006.  (анг.)
  8. Anna Blackaby (6 кастрычніка 2009). «Birmingham, biggest mover in European league table, second to London for UK business» (анг.)
  9. «National Statistics Online — International Visits». ONS.  (анг.)
  10. UKmediacentre.pwc.com  (анг.)
  11. «Quality of Living worldwide city rankings 2010 — Mercer survey». Mercer. 26 траўня 2010.  (анг.)
  12. «Big City Plan Website». Birmingham City Council.  (анг.)
  13. «Brummagem». Worldwidewords.com. 13 сьнежня 2003.  (анг.)
  14. William Hutton (1783). An History of Birmingham.  (анг.)
  15. 1 2 Leather 2001. С. 9.
  16.  Demidowicz, George Medieval Birmingham: the borough rentals of 1296 and 1344-5. — Stratford-upon-Avon: The Dugdale Society, in association with the Shakespeare Birthplace Trust, 2008. — ISBN 978-0-85220-090-2
  17. Holt 1986. С. 4—6.
  18. Holt 1986. С. 4.
  19. Leather 2001. С. 12.
  20. Leather 2001. С. 14—16.
  21. Leather 2001. С. 14.
  22. Jones 2008. С. 62.
  23. 1 2 Uglow 2011. С. 31.
  24. Holt 1986. С. 18.
  25. Holt 1986. С. 20.
  26. Hopkins 1989. С. 4.
  27.  Pelham, R. A Birmingham and its Regional Setting: A Scientific Survey. — S. R. Publishers, 1970. — ISBN 0-85409-607-8
  28. Holt 1986. С. 22.
  29. 1 2 3  Hughes, Ann Politics, Society and Civil War in Warwickshire, 1620–1660. — Cambridge: Cambridge University Press, 2002. — ISBN 0-521-52015-0
  30.  Royle, Trevor Civil War: The War of the Three Kingdoms 1638–1660. — London: Abacus, 2005. — ISBN 0-349-11564-8
  31. Berg 1991. С. 180.
  32. Hitchings, Henry (22.04.2014) Erasmus Darwin: The Leonardo da Vinci of the Midlands. BBC. Праверана 27.04.2014 г.
  33. Jones 2008. С. 65–68.
  34.  Money, John Experience and identity: Birmingham and the West Midlands, 1760–1800. — Manchester: Manchester University Press, 1977. — С. 74, 82–83, 87, 136. — ISBN 0-7190-0672-4
  35. Jones 2008. С. 71.
  36. Jones 2008. С. 20.
  37. Jones 2008. С. 140–142.
  38. Jones 2008. С. 17.
  39. 1 2 Jones 2008. С. 19.
  40. Jones 2008. С. 122.
  41. Jones 2008. С. 231.
  42. Jones 2008. С. 232.
  43. Jones 2008. С. 34.
  44. Berg 1991. С. 180, 196.
  45. Hopkins 1989. С. 20–22.
  46. Ward 2005. С. 2.
  47. Hopkins 1989. С. 6.
  48. Hopkins 1989. С. 9.
  49. Hopkins 1989. С. 11.
  50. Hopkins 1989. С. 34–36.
  51. Hopkins 1989. С. 55–57.
  52. Berg 1991. С. 174.
  53. Berg 1991. С. 194.
  54. Jones 2008. С. 40.
  55. 1 2 Berg 1991. С. 184.
  56. 1 2 Berg 1991. С. 183.
  57. Hopkins 1989. С. 30–31.
  58. Hopkins 1989. С. 33.
  59.  Weissenbacher, Manfred Sources of Power: How Energy Forges Human History. — Santa Barbara, CA: Praeger, 2009. — ISBN 978-0-313-35626-1
  60. 1 2 Wadsworth, Alfred P.; Mann, Julia De Lacy The cotton trade and industrial Lancashire, 1600–1780. — Manchester: Manchester University Press, 1931.
  61. Hopkins 1989. С. 20.
  62. Jones 2008. С. 123.
  63. Clow, Archibald; Clow, Nan The Chemical Revolution: a contribution to social technology. — Reading: Gordon and Breach, 1992. — С. 91, 98, 133. — ISBN 2-88124-549-8
  64. Rational Manufacture – Wedgwood & Boulton. Science Museum. Праверана 27.11.2011 г.
  65. Jones 2008. С. 52.
  66. Jones 2008. С. 54–55.
  67. Musson, A. E. Industrial Motive Power in the United Kingdom, 1800–70 // The Economic History Review. — 08.1976. — Т. 29. — № 3. — С. 415. — DOI:10.1111/j.1468-0289.1976.tb01094.x
  68.  Hills, Richard L. Power from steam: a history of the stationary steam engine. — Cambridge: Cambridge University Press, 1993. — ISBN 0-521-45834-X
  69.  Wrigley, E. A. The Causes of the Industrial Revolution in England. — London: Taylor & Francis, 1970. — ISBN 0-416-48000-4
  70. History of the Football League. The Football League. Праверана 30.12.2009 г. Архіўная копія ад 09.02.2009 г.
  71. Lawn Tennis and Major T. H. Gem. Birmingham Civic Society. Праверана 07.06.2008 г. Архіўная копія ад 09.02.2008 г.
  72. Tyzack, Anna. The True Home of Tennis // IPC Media, 22.06.2005 г. Архіўная копія ад 30.10.2013 г.
  73.  Davis, Alex E First in the field: the history of the world's first cricket league: the Birmingham and District Cricket League, formed 1888. — Brewin Books, 1988. — ISBN 0-947731-34-2
  74. ICC Women’s World Cup Qualifier schedule. International Cricket Council. Праверана 14.09.2009 г. Архіўная копія ад 02.04.2008 г.
  75. Birmingham – We love our sport. Marketing Birmingham. Праверана 07.06.2008 г. Архіўная копія ад 08.06.2008 г.
  76. Hill, Christopher R. The Politics of Manchester's Olympic Bid // Parliamentary Affairs. — 1994. — Т. 47. — № 3. — С. 338—354.
  77. Toohey, Kristine; James Veal, Anthony The Olympic games: a social science perspective. — CABI, 2007. — ISBN 978-0-85199-809-1
  78. The Second City derby. FootballDerbies.com. Праверана 30.12.2009 г. Архіўная копія ад 07.06.2007 г.
  79. Barnett, Rob (10.08.2011) Edgbaston at the cutting edge. England and Wales Cricket Board. Праверана 15.08.2011 г. Архіўная копія ад 08.10.2011 г.
  80. Alumni – Brian Lara. Warwickshire County Cricket Club. Праверана 07.06.2008 г. Архіўная копія ад 04.12.2007 г.
  81. Moseley Rugby Праверана 18.06.2020 г.
  82. Birmingham & Solihull Праверана 18.06.2020 г.
  83. Birmingham Bulldogs Праверана 18.06.2020 г. Архіўная копія ад 26.07.2020 г.
  84. Birmingham Baseball Club
  85. Contact the PGA. The Professional Golfers Association. Праверана 17.09.2011 г. Архіўная копія ад 02.09.2011 г.
  86. Bisset, Fergus (15.04.2008) England – Birmingham. IPC Media. Праверана 17.09.2011 г. Архіўная копія ад 26.03.2012 г.
  87. Forest of Arden Country Club: Golf offerings and general information. Marriott International. Праверана 17.09.2011 г.
  88. 2010 WTA Tour Tournament Calendar. Sony Ericsson WTA Tour – Official Site of Women's Professional Tennis. Праверана 23.10.2010 г. Архіўная копія ад 10.11.2010 г.
  89. McCarthy, Nick. Edgbaston Priory Tennis Club planning multi-million pound transformation // Trinity Mirror Midlands, 03.06.2010 г. Архіўная копія ад 08.09.2010 г.
  90. Find us. UK Athletics. Праверана 26.11.2011 г. Архіўная копія ад 29.05.2017 г.
  91. Samsung Diamond League Calendar of Events. Samsung Diamond League. Праверана 18.09.2011 г. Архіўная копія ад 07.09.2011 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]