Гётэборг
| Гётэборг | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Швэцыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Лэн | Вэстра Ёталянд | ||||
| Першыя згадкі | 1621 | ||||
| Дата заснаваньня | 1621[1][2] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 198,16 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 12 м[3] | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 57°42′25″ пн. ш. 11°57′59″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 572 799 чал. (2015)[4] | ||||
| Колькасьць насельніцтва аглямэрацыі | 993453 (2015) | ||||
| Афіцыйная мова | швэдзкая мова | ||||
| Этнахаронімы | gotemburghesi | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 31 | ||||
| Паштовы індэкс | 400 10–418 79 | ||||
| Сайт | www.goteborg.se | ||||
| Гётэборг на мапе Швэцыі Гётэборг | |||||
Гётэборг (па-швэдзку: Göteborg) — другі паводле велічыні горад Швэцыі й галоўны порт краіны, разьмешчаны на яе заходнім узьбярэжжы. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году складала 572 799 жыхароў[5], з прадмесьцямі 993 453 жыхары[6]. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам лэну Вэстра Ёталянд і найбуйнейшым горад ляндскапу Вэстэр’ётлянд. Яго паўночныя ўскраіны належаць да ляндзкапу Богуслэн. Найбольшая частка гораду належыць да камуны Гётэборг, а невялічкія часткі — да камунаў Партыле й Мёльндаль.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У пачатку XIII стагодзьдзя на месцы сучаснага Гётэборгу было адзінае выйсьце Швэцыі да Паўночнага мора, шырынёй у 15 км — з поўначы была Нарвэгія, а з поўдня — Данія. У XIV стагодзьдзі тут была заснаваная фартэцыя Эльўсборг. У самым пачатку швэдзкі кароль Карл IX заснаваў у вусьці ракі Гётаэльў, насупраць Эльўсборгу, горад, які атрымаў прывілеі спачатку ў 1603 годзе, а потым у 1607. Аднак першы Гётэборг праіснаваў нядоўга, бо ў 1611 годзе быў спалены датчанамі. У 1621 годзе швэдзкі кароль Густаў II Адольф зноў заснаваў Гётэборг, запрасіўшы для яго будаўніцтва галяндзкіх спэцыялістаў. Зь сярэдзіны XVIII да пачатку XIX стагодзьдзя горад моцна разьвіваецца, дзякуючы Ост-Індыйскай кампаніі, а затым становіцца важным індустрыйным і партовым цэнтрам.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цяпер Гётэборг зьяўляецца адным з галоўных прамысловых цэнтраў Швэцыі: тут разьмешчаны штаб-кватэры такіх прадпрыемстваў як Volvo, SKF, Victor Hasselblad AB.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гётэборг зьяўляецца значным музычным цэнтрам: акрамя Сымфанічнага аркэстру й поп-гурта Ace of Base, ён набыў вядомасьць і як сталіца стылю дэз-мэтал. Акрамя гэтага, горад вядомы стадыёнам «Улеві» (Ullevi).
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Адным з сымбаляў Гётэборгу зьяўляецца фантан Пасэйдон працы Карла Мілеса, які знаходзіцца на пляцы Гёта (Göta platsen), у самым цэнтры гораду. На іншым пляцы — пляцы Густава Адольфа стаіць помнік гэтаму каралю-заснавальніку гораду, там жа знаходзіцца й Ратуша. Над гандлёвым кварталам Гага ўзвышаецца фартэцыя Карона (Skansen Kronan). Ёсьць порт, а сярод рэлігійных пабудоваў варта адзначыць кірхі Оскара Фрэдрыка (Oscar Fredrikskyrka) й Мастгугет (Masthuggskyrka). Назву кірхі мае й яшчэ адна мясьціна гораду: так званая «Рыбная кірха» (Feskekörka), якая насамрэч зьяўляецца рыбным рынкам. У Гётэборгу таксама шмат музэяў: мараплаваньня, марскі, прыродна-гістарычны, музэй гораду, музэй дызайну (Röhsska). Акрамя таго, у горадзе знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Скандынавіі паркаў забаваў Лісэбэрг (Liseberg).
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ені Бэрггрэн — сьпявачка, адна з заснавальніцаў гурту Ace of Base
- Малін Бэрггрэн — сьпявачка, адна з заснавальніцаў гурту Ace of Base
- Юнас Бэрггрэн — кампазытар, музы́ка, сьпявак, прадусар, адзін з заснавальнікаў гурту Ace of Base
- Эвэрт Тоб — пісьменьнік, кампазытар, трубадур, мастак
- Б’ёрн Ульвэўс — кампазытар, музы́ка, сьпявак, адзін з заснавальнікаў гурту ABBA
- Ульф Экбэрг — кампазытар, музы́ка, сьпявак, адзін з заснавальнікаў гурту Ace of Base
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://goteborg.se/wps/portal/start/kommun-o-politik/kommunfakta/historia/om-historia/!ut/p/z1/hY5BC4IwHMU_jdf9p5XbutnBSCUNAm2XUFlTcE7matCnz45B0bs93u_xHnCogI_1o5e17fVYD4u_8PBa-MmJ7vwI53sW48M5LeJjmuVk5UP5D-BLjH8owpAA7xuFXKsQRkGwITSgjFGypixk5L0fjc2KSuBG3IQRBt3Ncquzdpq3Hvawcw5JreUgUKuVh79VOj1bqD5JmFT1zEQZvQCPuDee/dz/d5/L2dBISEvZ0FBIS9nQSEh/
- ↑ https://www.goteborg.com/goteborgs-historia-och-arv/
- ↑ https://it-ch.topographic-map.com/map-dzf3kl/G%C3%B6teborg/?zoom=19¢er=57.70675%2C11.9658&popup=57.70693%2C11.96595
- ↑ Folkmängd i riket, län och kommuner 31 december 2015. Statistics Sweden.
- ↑ https://web.archive.org/web/20110408010508/http://www4.goteborg.se/prod/G-info/statistik.nsf
- ↑ http://www.scb.se/Pages/TableAndChart____252872.aspx
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гётэборг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў