Перайсьці да зьместу

Рыека

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыека
харв. Rijeka
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна
Жупанія Прыморска-Горанская
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Iva Rinčić[d][2]
Геаграфія
Плошча 44 км²
Вышыня НУМ 0 м
Часавы пас
Каардынаты 45°20′ пн. ш. 14°26′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 128 624 чал. (2011)
Этнахаронімы fiumei, Riječanin, Riječanka і fiumani
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 051
Паштовы індэкс 51000
Нумарны знак RI
Узнагароды
Сайт rijeka.hr (харв.) (італ.) (анг.)
Рыека на мапе Харватыі
Рыека
Рыека
Рыека

Рые́ка (па-харвацку: Rijeka) — горад у Харватыі ў паўночнай Далмацыі недалёка ад Істрыі. Галоўны марскі порт і трэці паводле велічыні горад у Харватыі пасьля Загрэбу і Спліту. Ён разьмешчаны ў Прыморска-Горскай жупаніі ў Кварнэрскай затоцы на Адрыятычным моры. Насельніцтва места складае 128 624 жыхароў на 2011 год[3]. Гарадзкая аглямэрацыя ўключае ў сябе сумежныя гарады і муніцыпалітэты і мае насельніцтва больш чым 240 000 чалавек.

Гістарычна склалася, што з-за свайго стратэгічнага становішча, а таксама дзякуючы разьмяшчэньню глыбакаводнага порту, горад быў мэтай уладаньня асабліва сярод Італіі, Вугоршчыны і Харватыі. Дэмаграфічныя паказчыкі гораду мяняліся ў горадзе шмат разоў за апошнія стагодзьдзя. Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2011 году, пераважная большасьць грамадзянаў (82,52%) складаюць харваты, нароўні зь невялікай колькасьцю басьнійцаў, італьянцаў і сэрбаў.

Эканоміка гораду ў значнай ступені залежыць ад суднабудаваньня і марскога транспарту. У Рыецы месьцяцца Харвацкі нацыянальны тэатар імя Івана Зайца, а таксама Рыецкі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1973 годзе[4].

Лінгвістычна, акрамя харвацкай, насельніцтва таксама выкарыстоўвае свой уласны ўнікальны дыялект вэнэцыянскай мовыфіюманскі дыялект. Носьбітамі гэтага дыялекту зьяўляюцца прыкладна 20 тысячаў чалавек сярод аўтахтонных харватаў і розных меншасьцяў. У горадзе ёсьць асобны раён Трсат, які зьяўляецца турыстычнай славутасьцю Харватыі і месцам паломніцтва каталікоў.

У 2016 годзе Рыека была абрана ў якасьці культурнай сталіцы Эўропы 2020 году, разам з ірляндзкім горадам Голўэй[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]