Мюлюз
| Мюлюз | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Францыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | Гранд-Эст | ||||
| Дэпартамэнт | Верхні Райн | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Mulhouse[d] | Мішэль Люц[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 240 м, 231 м[2], 336 м[2] і 249 м[3] | ||||
| Каардынаты | 47°44′58″ пн. ш. 7°20′24″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Этнахаронімы | Mulhousien і Mulhousienne | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 68100[5] і 68200[5] | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | mulhouse.fr (фр.) | ||||
| Мюлюз на мапе Францыі Мюлюз | |||||
Мюлюз (па-француску: Mulhouse, па-нямецку: Mülhausen — Мюльгаўзэн) — горад у Францыі, найбуйнейшы горад дэпартамэнту Верхні Райн, у рэгіёне Гранд-Эст (да 1 студзеня 2016 у складзе рэгіёну Эльзас). Насельніцтва гораду складала 108 999 чалавек, паводле зьвестак на 2016 год.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад месьціцца на ўсходзе краіны, амаль на мяжы з Швайцарыяй і Нямеччынай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле легенды горад быў заснаваны ў 58 годзе да н. э., але першыя пісьмовыя згадкі пра Мюлюз датуюцца XII стагодзьдзем. Горад быў часткай паўднёвага эльзаскага графства Зундгаў у складзе Сьвятой Рымскай імпэрыі. З 1354 па 1515 гады Мюлюз быў часткай Дэкаполю, аб’яднаньня дзесяці вольных імпэрскіх гарадоў у Эльзасе. Горад далучыўся да Швайцарскай Канфэдэрацыі ў 1515 годзе, таму, калі ў 1648 годзе паводле Вэстфальскага пагадненьня ў Зундгаў быў далучаны да Францыі, горад застаўся анклявам у складзе Швайцарыі. Аднак паводле галасаваньня грамадзянаў гораду 4 студзеня 1798 году горад стаў часткай Францыі.
Пасьля перамогі Прусіі ў Франка-прускай вайне Мюлюз быў далучаны да Нямецкай імпэрыі, як частка тэрыторыі Эльзас-Лятарынгія, якая праіснавала з 1870 па 1918 гады. Горад быў на некаторы час заняты францускімі войскамі 8 жніўня 1914 году ў пачатку Першай сусьветнай вайны, але яны былі вымушаныя адступіць праз два дні пасьля бітвы пры Мюлюзе.
Разьвіцьцё гораду базавала ў асноўным спачатку на пашырэньні тэкстыльнай прамысловасьці, а затым на хімічнай прамысловасьці й машынабудаваньні, пачынаючы зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя. Мюлюз доўгі час называлі францускім Манчэстэрам.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Музэй друку на тканінах
- Музэй выяўленчага мастацтва
- Францускі чыгуначны музэй
- Музэй аўтамабіляў братоў Шлюпф
Вядомыя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Катэдра Сэнт-Эт’ену
- Мюлюскі трамвай
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі.
- 1 2 База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
- ↑ https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ↑ Populations de référence 2023 (фр.) — INSEE, 2025.
- 1 2 Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |